Не рубіце елку, а купіце. Перад Новым годам лясгас праводзіць сумесныя рэйды па супрацьдзеянні незаконнай высечцы дрэў
Колькі часу неабходна, каб елка стала прыгожым і вялікім дрэвам?
Пацверджана, што ў пяцігадовым узросце яна мае паўмятровую вышыню з дыяметрам кроны да 30 сантыметраў. Улічваючы гэтыя і іншыя нюансы, лясное багацце пільна ахоўваецца. Набліжаюцца навагоднія святы, і некаторыя людзі лічаць, што лепш ссячы зялёнае дрэўца, чым купіць на кірмашы, які арганізоўвае лясгас. І вельмі памыляюцца.
Перад Новым годам лясгас сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, міліцыяй і міжраённай інспекцыяй аховы расліннага і жывёльнага свету праводзіць сумесныя рэйды па супрацьдзеянні незаконнай высечцы дрэў, у тым ліку для гэтага выстаўляе фотапасткі. За незаконныя дзеянні Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штрафныя санкцыі – для грамадзян ад 5 да 50 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200 БВ, юрыдычных асоб – ад 50 да 300 БВ.
Пракансультавацца па пытаннях нарыхтоўкі навагодніх дрэўцаў можна па тэлефонах 6-21-01, 2-17-30, 6-08-45.
Наталля АДАМЕНКА, намеснік дырэктара лясгаса.