Калі святкаваць – прафесія. Інфармацыя ад ІМПЗ па Баранавіцкім раёне
Фізічным асобам прадастаўлена магчымасць ажыццяўляць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў віды дзейнасці, звязаныя з віншаваннямі з Новым годам.
Да такіх відаў дзейнасці адносяцца:
- музычна-забаўляльнае абслу-гоўванне ўрачыстых мерапрыемстваў;
- дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкантаў, выканаўцаў размоўнага жанру, якія выступаюць індывідуальна;
- прадастаўленне паслуг тамадой;
- дзейнасць, звязаная з віншаваннем з Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення;
- фотаздымка;
- відэаздымка падзей;
- рэалізацыя на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах дэкаратыўных раслін, да якіх, у тым ліку, адносяцца калядныя елкі.
Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці фізічным асобам неабходна падаць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае паведамленне з указаннем відаў дзейнасці, плануемых для ажыццяўлення, перыяду і месца ажыццяўлення дзейнасці.
Падатковы орган зробіць разлік падлеглай выплаце сумы адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб, які фізічнай асобе неабходна выплаціць да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.
Дзейнасць па вырабе ёлачных упрыгажэнняў адносіцца да рамеснай дзейнасці.
ІМПЗ па Баранавіцкім раёне.