Рабіце цуды самі!
Навучэнцы Востраўскай сярэдняй школы ўзяліся за актыўны выраб навагодніх кампазіцый.
У школе аб’яўлены конкурс. І так хочацца стаць пераможцам. Ёлкі, снегавікі, камін з боцікамі і нават сапраўдны Дзед Мароз – усе гэтыя экспанаты ўпрыгожаць школу і нададуць ёй казачнасці.
Нашы гайды-дзяўчынкі вырашылі самі стаць чараўнікамі і правесці на канікулах дабрачынны канцэрт «Калядная містэрыя», а за сабраныя сродкі набыць падарункі для дзяцей-інвалідаў.
Не чакайце цудаў ад іншых – рабіце казку самі!
Данііл Зелянеўскі, Крысціна Петухова, Ксенія Кулак, навучэнцы Востраўскай СШ.