Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і веруючыя каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншуем вас са святам Нараджэння Хрыстова! Многія стагоддзі гэтае светлае свята прыходзіць у нашы дамы, саграваючы сэрцы і душы. Нараджэнне Хрыстова з’яўляецца не толькі невычэрпнай крыніцай жыццёвай сілы, але  і чалавекалюбства, міласэрнасці, веры, надзеі і любві.

Няхай радасць святых калядных дзён суправаджае на працягу ўсяго года, чыстыя намеры нададуць новыя сілы для добрых спраў на карысць роднай зямлі. 

Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, цяпла і ўтульнасці, дабра і радасці!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.