У святочным карагодзе. Старшыня Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта уручыў дзецям салодкія падарункі

Наступная кропка ў навагоднім падарункавым маршруце старшыні райвыканкама Мікалая Мароза – цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Гэта ўстанова спецыяльнай адукацыі, дзе навучаюць асаблівых рабят з асаблівымі магчымасцямі, мае нямала надзейных сяброў. І вялікі навагодні букет падарункаў штогод пацвярджае гэта.
Калектыў цэнтра падрыхтаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак, ганаровых гасцей тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне з песнямі і гульнямі. Свята атрымалася як у цёплым сямейным крузе – адметна шчырае і сардэчнае. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мароз уручыў дзецям салодкія падарункі, спонсарам якіх выступіла ТАА «Мясакамбінат Ляхавічы».
У новы год з падарункамі і добрым настроем!
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.