Школа вялікай любві.Быць сапраўднымі патрыётамі сваёй малой радзімы вучаць у школах Ляхавіччыны

Малая радзіма – дарагія сэрцу і любімыя куточкі і мясціны, землякі, якімі ганарымся, наша гісторыя. Культурна-гістарычныя славутасці, турыстычныя маршруты, мясцовыя краявіды, дасягненні і здабыткі ляхавічан сталі для школьнікаў раёна штуршком да пазнання роднага краю, натхнілі на ўдзел у разнастайных конкурсах. Жаданне дастойна прэзентаваць Ляхавіччыну, падзяліцца яе адметнасцю, прыгажосцю і багатай гістарычнай біяграфіяй паспрыяла таму, што 2018-2020 гады аказаліся плённымі і ўраджайнымі на перамогі для нашых юных землякоў. Не ставім задачы назваць усе – адзнак, званняў, заслуг і дыпломаў нямала. Прыгадаем найбольш яркія і значныя дасягненні школьнікаў, заваяваныя пад знакам Года малой радзімы.

Вяртаемся  ў 2018 год


У рашэнні спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі было і прозвішча юнага ляхавічаніна Ільі Канько, які атрымаў спецыяльнае пасведчанне фонда і матэрыяльнае заахвочванне.
Старшакласніца Жарабковіцкай СШ Дар’я Каляда (настаўніца Галіна Бунель) з ІХ Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучнёўскай моладзі «ТэхнаІнтэлект» вярнулася з дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Беларусі ў секцыі «экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне».
У рэспубліканскім конкурсе на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня дыпломам II ступені адзначаны праект СШ № 2 «Прафесія педагог – мая будучыня» (аўтары Таццяна Доруш і Наталля  Кудраўцава). Гімназісты на рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячых СМІ «Свежы вецер» заваявалі дыплом
I ступені. Рэспубліканскі конкурс маладых педагогаў у намінацыі «выхаваўчае мерапрыемства» быў пераможным для настаўніцы Тухавіцкай СШ Наталлі Шаўчук.
Школы раёна ў 2018-м вялі эксперыментальную дзейнасць па дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу і павышэнні яго якасці. Пяць устаноў адукацыі – яслі-сад № 1, гімназія, СШ № 1, Крывошынская і Жарабковіцкая школы – сталі ўдзельнікамі рэспубліканскіх інавацыйных праектаў. Сярод пераможцаў адборачнага дыстанцыйнага этапу рэспубліканскіх фіналістаў іспыту «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» – настаўнік Малагарадзішчанскай школы Аляксандр Касабуцкі. Са сталіцы ён прывёз дыплом ІІ ступені.
Ляхавіцкія адрасы і сярод пераможцаў рэспубліканскага юніёрскага конкурсу «Квітней, мой лес». У намінацыі «ўстойлівае лесакіраванне» праект Мацвея Зелянеўскага з Востраўскай СШ (настаўніца Ганна Пашкоўская) адзначаны дыпломам II ступені. Школьнік распрацаваў маршрут экалагічнай сцежкі «Шушанскае» працягласцю чатыры кіламетры, падрыхтаваў памятку для экскурсантаў і тэматычны буклет. У намінацыі «экалогія лясных раслін» навучэнка Тальмінавіцкай СШ Алёна Васілеўская (кіраўнік школьнага лясніцтва Святлана  Ходар) заслужыла дыплом ІІІ сту-
пені. Арсеній Лахманкоў з Жарабковіцкай СШ (настаўніца Галіна Бунель) – аўтар даследчай работы «Лес «сякуць» жукі-караеды», атрымаў званне лаўрэата конкурсу і сертыфікат на наведванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі».
У рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры
Беларусь у сваім сэрцы» на рэспубліканскім форуме
ў Мінску ў конкурсе юных экскурсаводаў «З чаго пачынаецца Радзіма…» навучэнка Малагарадзішчанскага ВПК «дзіцячы сад – сярэдняя школа» Дар’я Наскавец (на здымку) цікава апавядала пра сваю малую радзіму і прэзентавала экскурсійныя маршруты. У выніку – дыплом  I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі  Беларусь.
У конкурсе на лепшую рэалізацыю міжведамаснага інфармацыйнага праекта «Школа – тэрыторыя здароўя» сярод пераможцаў у намінацыі «лепшая школа, якая садзейнічае ўмацаванню здароўя і рэалізуе мерапрыемствы па прафілактыцы парушэнняў зроку і аздараўленні вучняў з міяпіяй» адзначаны Малагарадзішчанскі ДС – СШ. Дыплом уручаны дырэктару Анжэле Яварчук.

Важкія вынікі 2019 года

Перамогу ў скарбонку Ляхавіччыны адукацыйнай прынесла настаўнік Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча Галіна Навумік. Яна стала лаўрэатам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». Работа нашай зямлячкі абышла 240 канкурсантаў і стала лепшай у намінацыі «расказ пра малую радзіму».
Настаўнікі гімназіі сталі фіналістамі рэспубліканскага конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт-2019».
Крывошынская СШ заняла першае месца сярод устаноў адукацыі вобласці, якія прымалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес-2019». Дырэктар Малагарадзішчанскага ВПК Анжэла Яварчук удастоена сярэбранай перамогі ў ІІІ Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства педагогаў «Пазнанне ў сумеснай творчасці».
На пятай алімпіядзе навучэнцаў, заключны этап якой прайшоў на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, у секцыі «інжынерная экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне» дыпломам II ступені адзначана даследчая работа адзінаццацікласніка Жарабковіцкай СШ Аляксандра Русакевіча (настаўнік Галіна Бунель). Вучаніца гэтай жа школы Марыя Казакевіч у сваёй узроставай катэгорыі ў рэспубліканскім этапе конкурсу «Выконваем законы дарог!» атрымала дыплом I ступені. Яе сачыненне прызнана лепшым.
Праект Начаўскай СШ пра знакамітых людзей і выпускнікоў школы «Гонар малой радзімы» прымаў удзел у раённым, абласным і рэспубліканскім этапах ХVІІІ выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі. Па выніках усіх трох этапаў работа была адзначана дыпломамі І ступені.
Сярод дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу «Арганізацыя міжкультурных іншамоўных зносін на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці» гучалі прозвішчы і ляхавіцкіх педагогаў. Настаўніцы СШ № 1  Алена Якубец і Начаўскай СШ Галіна Курловіч удастоены дыпломаў II ступені ў намінацыі «замежная мова «вучэбны занятак». Педагог англійскай мовы Жарабковіцкай СШ Анастасія Карчэўская ў намінацыі «замежная мова «пазакласны занятак» – уладальніца дыплома II ступені.
У рэспубліканскім конкурсе работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі-2019» сярод лепшых – прозвішча навучэнкі Жарабковіцкай СШ Веранікі Казакевіч. Перамогу прынесла эсэ ў намінацыі «мая непаўторная малая радзіма». 


Навучэнка Малагарадзішчанскай СШ Дар’я Наскавец
разам з педагогам Надзеяй Лапіч прэзентавала Ляхавіччыну на рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі. У рамках выставы праходзіў і заключны этап рэспубліканскай акцыі «Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі». Даша заваявала  дыплом І ступені ў намінацыі «мая радзіма ў адным імгненні». Акрамя гэтага, школьніца прызнана лепшай сярод юных экскурсаводаў краіны.
На XXIII Рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару навучэнцу СШ №1 Эдуарду Казаку (настаўнік Сяргей Абярган) за праект па электрахіміі «Электралітычная ачыстка жалеза: фізіка-хімічны аспект» прысуджаны дыплом I ступені.

Плённы  2020 год

«Нататкі юнага вандроўніка», «Скарбы маёй сям’і», «Духоў-
ныя каштоўнасці рэгіёна», «Падарожжа па малой радзіме» –
у гэтых і іншых рэспубліканскіх конкурсах сёлета прынялі ўдзел школьнікі раёна. І заваявалі дыпломы абласнога ўзроўню.
У рэспубліканскім конкурсе «Вайны свяшчэнныя старонкі навечна ў памяці людской» дыплома III ступені Міністэрства адукацыі ўдастоена навучэнка Навасёлкаўскай СШ Валянціна Клімовіч (настаўнік Марына Глушко).


Перамога Вікторыі Анціпарук (настаўнік Дзіна Янушкевіч) з Начаўскай школы (на здымку зверху) у рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь» упрыгожыла трылогію малой радзімы Ляхавіччыны. Са сваім «Расказам аб малой радзіме» Вікторыя стала лепшай сярод 380 прэтэндэнтаў, якія апавядалі пра сваю старонку. У гэтай жа намінацыі Граматай Нацыянальнага агенцтва па турызме адзначана работа чацвёртакласніка СШ № 1 Дзмітрыя Андрусевіча (настаўнік Людміла Граблюк).

Дзмітрый Андрусевіч


Адзінаццацікласнік СШ № 1  Міхаіл Мартынюк (настаўнік
Алена Камко) упершыню на Ляхавіччыне заваяваў серабро ў рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці.
Ва ўстановах адукацыі раёна распрацавана 15 экскурсійных маршрутаў па Ляхавіччыне, складзены электронны даведнік «Заказнікі і помнікі прыроды Ляхавіцкага раёна» і іншыя, буклет «Ляхавічы – горад, у якім хочацца жыць». На сайце ЦДАДіМ у раздзеле «турызм і краязнаўства» размешчаны віртуальныя экскурсіі па славутасцях раёна, інфармацыйныя матэрыялы.
Летась райвыканкам зацвердзіў новы статут дзвюх устаноў адукацыі – Жарабковіцкай сярэдняй школы імя М.Г. Мінкевіча і Крывошынскай сярэдняй школы імя  Г. С. Здановіча.
Сярод адметных падзей і тое, што на тэрыторыі зоны адпачынку ракі Ведзьмы з’явіўся музей пад адкрытым небам, дзе размясціліся 14 макетаў славутасцяў Ляхавіччыны. Іх аўтарамі сталі калектывы ўстаноў адукацыі і школьнікі. Зараз музей кватаруе ў Дараўскім ВПК. Дарэчы, на базе гэтай установы адукацыі нядаўна адкрыўся раённы цэнтр па духоўна-маральным выхаванні хлопчыкаў і дзяўчынак раёна.
Спіс дасягненняў, абновак, здабыткаў 2018-2020 гадоў можна працягваць і далей.
Трылогія малой радзімы ў аўтарстве школьнікаў і педагогаў раёна атрымалася яркай, насычанай і патрыятычнай. І гэта толькі невялікая частка ад цэлага. Любоў да роднай старонкі шчырая і сапраўдная. Працягваем ствараць сваё заўтра справамі добрымі і плённымі.

Сумесны праект «ЛВ» і аддзела па адукацыі райвыканкама, які стартаваў на пачатку  2020 года, – таксама своеасаблівае прысвячэнне малой радзіме. Вялікія справы складаюцца з маленькіх частак. Так і «Школьны дзённік» задумваўся як пляцоўка для творчай моладзі, дзеля таго,  каб дзяліцца падзеямі школьнага жыцця на старонках раёнкі, раскрываць творчыя здольнасці юных землякоў, выхоўваць іх сапраўднымі патрыётамі краіны.


Наталля ПЕРАПЕЧКА.