Печка перадае гарачае прывітанне. На Ляхавіччыне працуюць назіральныя камісіі

Студзеньскія маразы на мінулым тыдні разыграліся не на жарт: у некаторых кутках Беларусі слупок тэрмометра апускаўся да мінус 29 градусаў. На жаль,марозны тыдзень у Ляхавіцкім раёне папоўніў зводкі пажараў новымі адрасамі, адзін чалавек загінуў.Зімовы сезон для выратавальнікаў лічыцца «гарачым»: людзі актыўна карыстаюцца пячным і газавым ацяпленнем. А нядбайныя гаспадары ігнаруюць правілы яго карыстання, кураць у доме цыгарэты, сушаць вопратку каля агню. Абследаваннем дамоў найбольш уразлівых катэгорый грамадзян (адзінока пражываючых пенсіянераў і людзей з інваліднасцю, а таксама людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі) у горадзе і раёне займаюцца назіральныя камісіі.

Сярод месцаў у раёне, куды ўжо завіталі назіральныя камісіі, – аграгарадкі Навасёлкі, Падлессе і Ліпск. На жаль, не ўсе іх жыхары адказна ставяцца да сваёй бяспекі.

У Ліпску камісія заспела такую карціну: у адным з дамоў у печ засунулі велізарнае бервяно, канец якога «выглядваў» з яе, што небяспечна. Калі трохі зазявацца, то абпаленая частка можа ўпасці на падлогу, і пачнецца пажар.

У Навасёлках і Падлессі была зроблена заўвага гаспадарам дамоў, якія ўстроілі месца для курэння ў пакоях: мала таго, што ў іх попельніца стаіць прама каля ложка, недакуркі і запалкі яны кідаюць проста на дыван. Усе гэтыя выпадкі застануцца на кантролі РАНС, па іх будуць праведзены паўторныя праверкі.

Яшчэ адна катэгорыя грамадзян, найбольш безабаронная перад кавар-ствам агню, – пажылыя людзі. У сувязі з узроставымі зменамі ў іх могуць зніжацца вастрыня зроку і ўспрыманне пахаў, а таксама з’яўляюцца абмежаванасць у рухах і праблемы вестыбулярнага апарату.

З узростам таксама за-павольваецца хуткасць успрымання і ўсведамлення небяспекі. Таму расце вера-годнасць таго, што пажылы чалавек па няўважлівасці сам стане прычынай пажару (напрыклад, не да канца затушыць запалку і выкіне яе ў смецце). А яшчэ змяншаецца верагоднасць таго, што яму хопіць сіл пры неабходнасці самастойна эвакуіравацца.

Карэспандэнт «ЛВ» разам з назіральнай камісіяй адправіўся па адрасах ляхавічан залатога ўзросту, каб яшчэ раз нагадаць правілы супрацьпажарнай бяспекі.

На вуліцы Савецкай пра-жывае сям’я пенсіянераў Мікалая Дзмітрыевіча і Ядвігі Міхайлаўны. Дом ацяпляецца ў асноўным газавым катлом, але ёсць і печ.

– Мы яе падцеплівалі, калі былі моцныя маразы. А яшчэ вельмі люблю ў ёй запякаць бульбяную бабку – яна тады незвычайна смач-ная, ні ў адной духоўцы так не атрымліваецца, – кажа гаспадыня дома.

Да стану пячнога абсталявання ў камісіі няма ніякіх прэтэнзій, адзіная парада – устанавіць па-жарны апавяшчальнік. Ад выратавальнікаў сям’я атрымлівае памятку.

Увагу камісіі прыцягвае дом насупраць. Яго гаспадар захламіў падворак: усюды кучы металалому і старой бытавой тэхнікі. Што можа захоўвацца ў кучах смецця, невядома: а калі там гаруча-змазачныя матэрыялы ці рыззё з фарбай? Калі яны ляжаць у адным месцы, то могуць успыхнуць самастойна, без удзелу чалавека. На жаль, гаспадара дома мы не застаём, аднак да яго абавязкова наведаюцца супрацоўнікі РАНС з паўторнай праверкай.

На вуліцы Цітовіча пражывае адзінокая пенсіянерка Алена Антонаўна. Хоць печы няма, а стаіць толькі газавы кацёл, у доме ўсталяваны пажарны апавяшчальнік. Адзінае –у ім трэба памяняць батарэйку. Пенсіянерка абяцае ў бліжэйшы час усё зрабіць.

– Усе мы клапоцімся пра сваіх пажылых бацькоў, бабуль і дзядуляў. Купляем ім лекі і вітаміны, калі яны адчуваюць недамаганне, абавязкова тэлефануем, калі няма магчымасці прыехаць. Лішняга клопату не бывае – усталюйце ў іх доме пажарны апавяшчальнік. Ён будзе кругласутачна на варце бяспекі вашых блізкіх, – гаворыць інспектар РАНС Таццяна Калгушкіна.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.