В Ляховичском районе произошло двойное ДТП

26 студзеня ў 8.45 на 9-м кіламетры аўтадарогі Ляхавічы-Баранавічы адбылося двайное ДТЗ.
Аўтамабіль “Хонда», за рулём якога знаходзіўся баранавічанін, рухаўся у напрамку Ляхавічаў, калі машыну пачало заносіць і яна з’ехала ў кювет. Аварыйную сітуацыю ўбачыў вадзіцель “лады” і вырашыў дапамагчы пацярпеламу. Ён спыніўся і пачаў выцягваць аўтамабіль. У гэты ж час таксама ў напрамку райцэнтра на “фальксвагене” ехаў жыхар Баранавіцкага раёна. Машыну пачало заносіць, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і адбылося сутыкненне з аўтамабілем “Лада”.
Людзі ў ДТЗ не пацярпелі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.
