Даверылася і не пашкадавала. Каранавірусная тэма адна з самых актуальных і абмяркоўваемых. Чарговы званок у «ЛВ» ад чытача раёнкі – у працяг тэмы

Каранавірусная тэма адна з самых актуальных і абмяркоўваемых. Напэўна, кожны з нас так ці інакш меў дачыненне да COVID-19: хварэў сам ці хтосьці з родных, сяброў, суседзяў, калег. Гэты вірус ахапіў усе кантыненты, пра яго пішуць у газетах і разважаюць у тэлепраграмах. Зараз ідзе прышчэпачная кампанія, а медыкі тым часам па-ранейшаму на перадавой барацьбы з каранавірусам. І ў большасці выпадкаў разам з пацыентам даюць належны адпор хваробе. Чарговы званок у «ЛВ» ад чытача раёнкі – у працяг тэмы.
Леаніда БУЛАТАЯ, ляхавічанка:
– Шчыры вялікі дзякуй, шаноўныя медыкі Ляхавіцкай райбальніцы.Вы сапраўдныя героі, бо так адваж-на змагаецеся за здароўе і жыццё пацыентаў, нягледзячы на іх узрост. У літаральным сэнсе – не адыходзіце ад хворага ні днём, ні ноччу. І не толькі лечыце таблеткамі, уколамі, кропельніцамі, але знаходзіце такія важныя словы, каб суцешыць, пад-бадзёрыць, падтрымаць. Я поўнасцю даверылася вам і ні разу пра гэта не пашкадавала.
Захварэла я ў апошнія дні мінулага года. 31 снежня здымак лёгкіх паказаў двухбаковую пнеўманію, а 1 студзеня мяне шпіталізавалі ў другое інфекцыйнае аддзяленне (былы дзённы стацыянар) рай-бальніцы. Чула неаднойчы, што ляхавіцкія медыкі добра лечаць ад каранавіруса і вельмі спадзявалася, што дапамогуць і мне. Хаця разумела, што будзе цяжка, бо ўзрост не-малады – мне 73 гады, плюс да ўсяго, я дыябетчык са стажам – больш за 15 гадоў жыву з дыягназам «цукровы дыябет».
З пнеўманіяй медыкі справіліся хутка (хоць і давялося паляжаць «на кіслародзе»), а вось цукар у крыві даходзіў да 30, доўга не збіваўся, таму была пад пастаянным кантролем. Дакладна падабранае лячэнне прынесла станоўчы вынік, самаадчуванне значна палепшылася, таму 15 студзеня мяне выпісалі. Перамагчы каранавірус мне дапа-маглі прафесіяналізм шаноўных урачоў Вольгі Іванаўны Грыцкевіч і Вольгі Анатольеўны Барташэвіч, спагада, уменне спачуваць мед-сясцёр Святланы Яўгеньеўны Арцём і Людмілы Іванаўны Варанчак, клопат санітарачак. Увогуле, самых шчырых слоў падзякі заслугоўваюць усе, хто ў гэты цяжкі час пандэміі змагаецца за кожнага пацыента. Калі далечвалася дома на каранціне, амаль штодня прыязджала брыгада медыкаў, бралі кроў на аналізы, мералі сатурацыю, ціск, цікавіліся самаадчуваннем.
І заўсёды былі ветлівыя, уважлівыя.
На сваім вопыце пераканалася, каранавірус – страшная і небяс-печная інфекцыя, але і супраць яе ёсць прыёмы, і нашы ўрачы імі добра авалодалі. Хачу параіць усім землякам не займацца сама-лячэннем, а пры з’яўленні першых сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі звяртацца за медыцынскай дапамогай.

Запісала Галіна КАНЬКО.