Экалогія на пальцах. На пытанні чытачоў «ЛВ» адказвала начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская

Чалавек, як і любы іншы жывы арганізм на зямлі, узаемадзейнічае з навакольным асяроддзем. А як зрабіць так, каб мінімізаваць шкодныя вынікі гэтага ўзаемадзеяння? На тэму разважала начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская, якая працавала на прамой лініі «ЛВ».

– Іна Віктараўна, чытала артыкул аб інвазіўных раслінах. Ці ёсць такія віды ў Ляхавіцкім раёне, і як з імі змагаюцца?

– Інвазіўнымі відамі называюць жывыя арганізмы ці расліны, якія з’яўляюцца чужароднымі ў канкрэтным асяроддзі. Яны былі занесены з іншых куткоў зямлі ў месцы, дзе раней не жылі, але паспяхова прыстасаваліся да новых умоў, пачалі заваёўваць тэрыторыю, актыўна размнажацца, выцясняючы пры гэтым карэнных насельнікаў. Некаторыя віды інвазіўных раслін небяс-печныя для здароўя чалавека, наносяць шкоду прыродным экасістэмам, зніжаюць якасць сельскагаспадарчых угоддзяў і кармоў, змяншаюць ўраджай.

У нас у раёне можна сустрэць такія інвазіўныя расліны, як клён ясенялісны, ілжэакацыя, сумнік канадскі, баршчэўнік Сасноўскага. Мы рэгулюемтэрыторыю іх распаўсюджвання. Сёлета на Ляхавіччыне было ліквідавана яшчэ адно месца вырастання баршчэўніка Сасноўскага.

– Нядаўна скончыў будаўніцтва дома. Пакуль на маім участку беспарадак: раскідана будаўнічае смецце, неахайна складзены рэшткі матэрыялаў. Ці могуць за гэта мяне аштрафаваць?

– Падтрыманне парадку на ўчастку – задача яго ўласніка. Іншая справа, калі ваша смецце апынецца на тэрыторыі агульнага карыстання. У гэтым выпадку мы прымем меры.

– Чаму кожны год вада ў рацэ Ведзьме ў межах горада становіцца зялёнай? Ці небяспечна гэта?

– У некаторых ляхавічан існуе меркаванне, што вада становіцца зялёнай з-за нейкіх рэчываў, якія трапляюць у яе. Аднак гэта не так. Вада змяняе колер у летні перыяд падчас цвіцення сіне-зялёных водарасцяў. Гэта прыродная з’ява, і яна бяспечна.

– Куды звяртацца, калі знайшоў параненую дзікую птушку ці жывёлу?

– Ёсць тры варыянты. Першы – звярніцеся да карыстальніка паляўнічых угоддзяў, у арганізацыю, якая арандуе тэрыторыю, дзе вы знайшлі птушку або жывёлу. Другі – у лясгас. Можна патэлефанаваць нам, у райінспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

– Ці правяраецца якасць паветра ў горадзе і раёне? Якім чынам?

– Мы праводзім лакальны маніторынг. Гэта значыць, што робіцца аналіз не агульнага фону, а бяруцца пробы каля канкрэтных стацыянарных крыніц(напрыклад, кацельняў), якіяробяць выкіды ў атмасферу.

Таксама лабараторыя праводзіць аналіз проб грунту ў раёне
размяшчэння выяўленых або патэнцыяльных крыніц забруджвання (напрыклад, каля аўтамабільных заправак, складоў нафтапрадуктаў). Гэтым у нашым раёне займаеццаБаранавіцкая міжраённая лабараторыя аналітычнага кантролю.

– Каля нашага дома расце вялікая разгалістая таполя. Вельмі баімся, што ў ветранае надвор’е галіны дрэва могуць пашкодзіць камунікацыі, а само дрэва ўпасці. Куды нам звяртацца?

– Калі дрэва знаходзіцца на вашым участку і не з’яўляецца помнікам прыроды ці культуры, вы можаце пазбавіцца ад яго самастойна. Калі дрэва расце на тэрыторыі агульнага карыстання, то трэба звярнуцца з заявай у мясцовы орган улады і ўказаць прычыны, чаму яно павінна быць выдалена. Далей упаўнаважаныя органы ацэньваюць ступень аварыйнасці дрэва і прымаецца рашэнне аб яго ліквідацыі.

– Іна Віктараўна, чула выраз «грамадскі эколаг». Што гэта значыць? Хто ім можа стаць?

– Грамадскім эколагам можастаць кожны, каму неабыякавы экалогія і парадак. Зараз у нашым раёне тры грамадскія эколагі: старшыні Навасёлкаўскага, Крывошынскага і Жарабковіцкага сельвыканкамаў. Гэтыя людзі заўсёды ў курсе падзей на сваёй тэрыторыі, падказваюць нам праблемныя месцы, калі такія ёсць.

Каб стаць грамадскім эколагам, трэба звярнуцца да нас у інспекцыю, прайсці навучанне і атрымаць пасведчанне.

– Каля шматкватэрніка стаяць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Але некаторыя ігнаруюць раздзяленне і скідваюць у гэтыя кантэйнеры ўсе бытавыя адходы, у тым ліку пластык, шкло. Ці могуць аштрафаваць за такое?

– Так, згодна з часткай 2 артыкула 15.63 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі можна атрымаць папярэджанне або штраф у памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь.

На прамой лініі працавала Ірына КУЗЬМІЧ.