Падзяліліся зарадам. Супрацоўнікі АДАІ Ляхавіцкага РАУС дапамаглі аўтамабілісту


У адзін з лютаўскіх вечароў увагу супрацоўнікаў АДАІ прыцягнуў аўтамабіль “Форд”, які знаходзіўся з адкрытым капотам на стаянцы. Міліцыянеры тут жа пад’ехалі і пацікавіліся, ці не патрэбна дапамога.Аказалася, што ў аўто разрадзіўся акумулятар і завясці яе немагчыма. Супрацоўнікі АДАІ “падзяліліся” зарадам з “фордам” ад службовага транспартнага сродку і вадзіцель змог адправіцца далей.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.