Нашы на народным форуме. Ляхавіцкія дэлегаты таксама прынялі ўдзел у рабоце Усебеларускага народнага сходу

На VI Усебеларускім народным сходзе Ляхавіччыну прадстаўлялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мароз, старшыня Конькаўскага сельскага Савета дэпутатаў і сельвыканкама Дзмітрый Багушэвіч, стараста вёскі Бенькаўцы і загадчык  МТФ «Бенькаўцы»  ЗАТ «Белпрампрыбор»  Надзея Патапчык, галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Хлябовіч, дырэктар ААТ  «ТБЗ Ляхавіцкі» Уладзімір Гунько, першы сакратар райкама БРСМ Яўгеній Сініла.
Кожны з нашых дэлегатаў абавязкова падзеліцца  з землякамі сваімі ўражаннямі пра сход, высновамі па тэмах, што там абмяркоўваліся. Дарэчы, самыя першыя ўражанні ўдзельнікаў сходу – ужо на YouTube-канале «Ляховичи и ляховичане», у групах «ЛВ» у сацыяльных сетках і мэсэнджарах.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.