В Ляховичах школьники отвечали на вопросы олимпиады по ОБЖ
Тэсціраванне, “я раскажу вам” і фінал – этапы раённага рэспубліканскага конкурсу “Школа бяспекі”, у якім у межах адзінага дня бяспекі 20 лютага спаборнічалі школьнікі Ляхавіччыны. Сярод удзельнікаў і вопытныя знаўцы асноў бяспекі жыццядзейнасці, якія не раз праяўлялі свае веды і творчыя здольнасці ў іспыце, і навічкі, што старанна рыхтавалісчя да алімпіяды.Журы неабходна было вызначыць лепшых, якія дастойна прадставяць раён на абласным этапе. У выніку першае месца сярод 1-4 класаў заняла навучэнка Жарабковіцкай СШ імя М.Г. Мінкевіча Сняжана Гвоздь, “срэбра” ў Дзмітрыя Місюкевіча з Малагарадзішчанскага ВПК, замкнуў тройку пераможцаў Аляксей Рамановіч з Падлескага ВПК.
Сярод 5-7 класаў пераможцай названа навучэнка Жарабковіцкай СШ Паліна Кендыш, на другім месцы Сямён Глушко з СШ №2, “бронза” ў навучэнкі Востраўскай СШ Марыі Калько.
Назар Шклянік (СШ №2) лідзіраваў сярод 8-11-класнікаў, за ім Валянціна Клімовіч (Навасёлкаўская СШ), замкнула тройку лепшых Наталля Шыпіла (Малагарадзішчанскі ВПК).
Дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам алімпіяды ад раённай арганізацыі таварыства ”Чырвонага Крыжа” стануць цудоўным стымулам на абласным спаборніцтве.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.