Криминал и происшествия Ляховичского района: кто украл женские сапоги с площадки и зачем сельчанин залез в чужой дом
10 лютага РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт.205 па факце крадзяжу неўстаноўленай асобай дызельнага паліва з тэхнікі, якая належыць адной з фермерскіх гаспадарак раёна. Сума страты перавысіла 1800 рублёў. Райаддзел СК праводзіць расследаванне.
Факты пацвярджаюць – землякі па-ранейшаму давяраюць інтэрнэт-махлярам. З карт-рахунка жыхаркі раёна знік 201 рубель пасля таго, як яна падзялілася данымі банкаўскай карткі з невядомымі. Узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 212.
12 лютага райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах раней судзімага жыхара раёна 1975 г.н., які залез у чужы дом і выкраў адтуль маёмасць на 35 рублёў. РАСК праводзіць расследаванне.
Ляхавічанін з лесвічнай пляцоўкі шматпавярховага дома забраў жаночыя боты коштам 107 рублёў. 22 лютага РАСК па факце крадзяжу ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 205.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.