Місія – служыць Радзіме. Урачыста і святочна ў Ляхавічах адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Урачыста і святочна ў Ляхавічах адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны. Словы прызнання і ўдзячнасці тым, хто дастойна выконваў і выконвае воінскі абавязак, забяспечвае мір і стабільнасць. 23 лютага для ваеннаслужачых і ветэранаў Узброеных Сіл, для ўсіх, хто быў, ёсць і будзе надзейным абаронцам сям’і, Радзімы – дата асаблівая, напоўненая глыбокім сэнсам.

Святы рытуал – ускладанне кветак і вянкоў да брацкай магілы на плошчы Перамогі ў Ляхавічах. Гэта памяць, даніна павагі подзвігу герояў Вялікай Айчыннай вайны. Адметна, што ў адной шарэнзе тыя, хто сёння абараняе бяспеку краіны, і тыя, хто хоць і на заслужаным адпачынку, але верныя Радзіме і яе гістарычнаму мінуламу.
У зале ГДК таксама пераважна людзі ў форме. 23 лютага менавіта яны ў цэнтры ўвагі. Са святам мужнасці, гонару і адвагі прысутных віншавала першы намеснік старшыні райвыканкама Анастасія Рабцэвіч.
Кіраўнік раёна Мікалай Мароз за дасягнутыя поспехі ў баявой падрыхтоўцы, узорную воінскую дысцыпліну, стараннасць і ініцыятыву ўручыў узнагароды райвыканкама ваеннаслужачым 8-й радыётэхнічнай брыгады. Ён адзначыў, што подзвігі абаронцаў Айчыны – яркі прыклад патрыятызму, сведчанне адзінства ўсіх пакаленняў беларусаў. У Год народнага адзінства важна асэнсаваць тое, што толькі разам мы можам зрабіць нашу Радзіму моц-най і квітнеючай, абараніць і вызначыць шлях яе далейшага развіцця.
Старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса з пажаданнямі міру і згоды ўзнагародзіў Граматай і Падзячным пісьмом рай-савета дэпутатаў лепшых з лепшых абаронцаў Айчыны.
За актыўную выха-ваўчую і ваенна-патрыятычную работу і цеснае супрацоўніцтва з ваенным камісарыятам г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Граматай Узброеных Сіл адзначаны падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Генадзій Савасцюк. Узнагароду яму перадаў начальнік адасоб-ленай групы Ляхавіцкага раёна Арцём Кірута.
А якое ж віншаванне без добрай песні. Хапіла на канцэрце і музычных пажаданняў, і трапных жартаў, і прыгожых танцавальных нумароў, і многа-многа пазітыва ад самадзейных артыстаў Ляхавіччыны.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.