Ляхавіцкі райвыканкам і райсавет дэпутатаў павіншавалі жанчын са святам 8 Сакавіка
Мілыя жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з першым вясеннім святам, якое ўвасабляе цяпло, пяшчоту і прыгажосць.
Дзень жанчын – асаблівае свята, напоўненае сонечным святлом і прамяністым настроем. Яно прыходзіць у пачатку вясны, калі прачынаецца прырода, калі ўсе мы чакаем цяпла, абнаўлення, пяшчоты. Нібы першыя промні вясенняга сонца, менавіта вы, мілыя жанчыны, саграваеце і азараеце ўсё навокал.
Дзякуючы вам застаюцца непарушнымі вечныя каштоўнасці – любоў, сям’я, вернасць. Вы захоўваеце дамашняе цяпло і сямейны ачаг, дабіваецеся заслужаных поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
У святле вашай мацярынскай любві вырастаюць разумныя, таленавітыя дзеці, здзяйсняюцца подзвігі і адкрыцці. Вы крыніца натхнення і гармоніі, міру і спакою. Шчыра дзякуем вам за працавітасць, нераўнадушнасць і клопат пра будучыню.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі, аптымізму, натхнення, любві, дабрабыту вам і вашым блізкім!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ. РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.