Жанчынам надзвычай пасуюць кветкі і кампліменты, а яшчэ больш – любоў, клопат і ўвага

Самы пяшчотны дзень сакавіка – цудоўная нагода, каб падарыць усё гэта сваім дарагім, любімым, мілым жонкам, сяброўкам, бабулям, сястрычкам, калегам і, канешне, матулям.
Віншаванні мамам рыхтуюць і маленькія ляхавічане. Напярэдадні 8 Сакавіка ў дзіцячых садках, школах, у гуртках і аб’яднаннях па інтарэсах кіпіць работа ў творчых майстэрнях. Мамы атрымаюць самыя прыгожыя падарункі! У тым ліку ляхавічанка Вольга Чаранкевіч, чые дачушкі Саша і Ксюша (на здымку) з натхненнем узяліся за фарбы.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.