Праз QUIZ да прававых асноў. У ляхавіцкай купалаўцы стартаваў раённы этап інтэлектуальнай гульні «QUIZ – Канстытуцыя»
У квэст-тур па галоўным дакуменце краіны ў мінулы аўторак адправіліся юныя ляхавічане – члены БРСМ з СШ № 1 і СШ № 2,
Тухавіцкай, Ліпскай і Дараўскай школ.
У ляхавіцкай купалаўцы стартаваў раённы этап інтэлектуальнай гульні «QUIZ – Канстытуцыя».
Прававая эстафета пацвердзіла высокі ўзровень зацікаўленасці і жаданне ляхавіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак удасканальваць веды. Школьнікі без праблем справіліся з пытаннямі канстытуцыйнага характару, па гісторыі нашай краіны і станаўленні палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь. У першым туры рабяты прадэманстравалі веданне архітэктурнай спадчыны Бацькаўшчыны, у другім і трэцім – дэталёва разабраліся з пытаннямі наконт Асноўнага Закона краіны.
– Беларусь – яна розная, і ведаць сваю Радзіму трэба дасканала, гэта, здаецца, і значыць, яе бязмерна любіць. З канстытуцыйных асноў пачынаецца грамадзянска-прававое ўключэнне чалавека ў актыўнае палітычнае жыццё краіны. Таму вельмі важна як мага раней прыцягнуць моладзь да будаўніцтва ўпэўненага заўтра Беларусі. Тыя каманды, якія прынялі запрашэнне да ўдзелу ў такім незвычайным фармаце гульні як квіз, думаю, не пашкадавалі, што прысвяцілі гэты час вывучэнню Беларусі і яе прававых асноў, – адзначае першы сакратар райкама БРСМ Яўгеній Сініла.
Дарэчы, каманду-пераможцу інтэлектуальнай гульні «QUIZ – Канстытуцыя» чакае прыемны і вельмі патрыятычны падарунак. Лепшымі ў гэтым прававым спаборніцтве сталі рабяты з СШ № 1. Яны і адправяцца за сродкі райкама БРСМ па экскурсійным маршруце ў сталіцу, дзе абавязкова наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.