З узнагародай! Узнагародамі Ляхавіцкага райвыканкама і райсавета дэпутатаў адзначаны
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, добрасумленную працу па ахове грамадскага парадку і ў сувязі з прафесійным святам – Днём міліцыі – міліцыянер-вадзіцель РАУС прапаршчык міліцыі Міхаіл МІСЬКО; міліцыянер-дзяжурны ІЧУ міліцыі грамадскай бяспекі РАУС прапаршчык міліцыі Аляксандр ЛЯШУК;
за шматгадовую добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм і адказнасць, якаснае выкананне сваіх службовых абавязкаў і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння – намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Святлана БУБЕН.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём міліцыі – узнагароджаны інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі міліцыі РАУС капітан міліцыі Юрый ДЗЯМІД.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём міліцыі – міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі РАУС прапаршчык міліцыі Дзмітрый КАЗАКЕВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 80-гадовым юбілеем – пенсіянер Іван ПЯТУХ.