Самыя надзейныя людзі. У мінулую пятніцу ў гарадскім Доме культуры віншаванні прымалі супрацоўнікі міліцыі
Мірнай і спакойнай – такой кожны жадае бачыць сваю любімую краіну. А яны, як ніхто іншы, ведаюць, што значыць служыць сваёй Айчыне, ахоўваць шчаслівае жыццё грамадзян, штодня быць на варце спакою і бяспекі. Першае сакавіцкае свята – людзей, чый працоўны графік выходзіць за рамкі звычайнага, дзе асабістыя інтарэсы засталіся на другім плане, дзе адказнасць, гонар і павага ў заўсёдным прыярытэце, дзе галоўная задача – шчаслівае і бяспечнае сёння і заўтра беларусаў. У мінулую пятніцу ў гарадскім Доме культуры віншаванні прымалі супрацоўнікі міліцыі.
Пагоны і форма хоць, бясспрэчна, надавалі павышаную сур’ёзнасць святу, але не аднялі той узнёслы настрой галоўных герояў урачыстасці, участковыя інспектары АДАІ, супрацоўнікі крымінальнага вышуку, аператыўныя дзя-журныя і іншыя – усім, хто аднойчы апрануў форму супрацоўніка міліцыі, шчыры дзякуй за кожную хвіліну вашай бездакорнай службы.
З прафесійным святам калег віншаваў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама падпалкоўнік міліцыі Аляксей Трафімаў, які ўручыў супрацоў-нікам Ганаровыя граматы, Падзячныя пісьмы ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Адданасць службе, вернасць прафесіі, любоў да сваёй Радзімы – пра гэта і многае іншае гаварыў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз. Пад гучныя апладысменты за заслужанымі ўзнагародамі – Граматамі райвыканкама – на сцэну падымаліся тыя, хто прадэманстраваў высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, за добрасумленную працу па ахове грамадскага парадку.
Словы шчырай падзякі, сардэчныя віншаванні адрасаваў міліцыянерам старшыня дэпутацкага корпуса раёна Леанід Калбаса. Апладысменты тым, хто атрымаў узнагароды раён-нага Савета дэпутатаў.
Ляхавіцкая міліцыя ганарыцца тымі людзьмі, чый жыццёвы шлях быў і застаецца звязаны з райаддзелам. Тут заўсёды служылі надзейныя прафесіяналы, і сёння яны, ветэраны службы, заўсёды ў страі – вопыт тут у пашане.
Садзейнічанне ў раскрыцці злачынстваў, супрацоўніцтва, падтрымка і ўзаемадапамога – толькі адзінствам дзеянняў дасягаецца поспех. Віншаванні са святам гучалі ў адрас ляха-віцкіх калег ад начальніка Бара-навіцкага РАУС падпалкоўніка міліцыі Андрэя Студзянічніка.
Калегі са Следчага камітэта далучыліся ў гэты дзень да віншавальнай эстафеты: начальнік райаддзела падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Траяноўскі ўзнагародзіў міліцыянераў Падзякамі УСК.
Расквеціў гэта свята ў пагонах верны і надзейны фронт самых блізкіх і родных людзей. Бяссонныя ночы, трывожныя званкі, часам доўгія камандзіроўкі – і перад імі апраўдвацца не трэба, яны і так усё разумеюць, падтрымліваюць і чакаюць сваіх абаронцаў дома. Ведаюць, што нават самым моцным людзям так важныя любоў, клопат, увага.
Віншаванні, падзяка за службу гарманізавалі з творчымі ну-марамі ад калектываў і салістаў гарадскога Дома культуры, музычнай дзіцячай школы, школы танцаў Аnanko dance school і супрацоўнікаў міліцыі.
Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.