На п’едэстале – ляхавічане. Ляхавіцкія дзюдаісты вярнуліся з першынства Брэсцкай вобласці па дзюдо сярод юніёраў і юніёрак з узнагародамі

У мінулую сераду ляхавіцкія дзюдаісты адстойвалі гонар раёна на першынстве Брэсцкай вобласці па дзюдо сярод юніёраў і юніёрак да 21 года. І даволі паспяхова: хлопцы і дзяўчаты вярнуліся з россыпам узнагарод рознай пробы.

Першымі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Кацярына Ракуць і Аляксандра Байрашэўская. «Серабро» ў выхаванцаў Ляхавіцкай СДЮШАР Ульяны Шчарбаковай, Максіма Маруціка і Дар’і Юшкевіч. На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Аляксандра Шчарбакова, Дар’я Пенязь і Мікіта Пінчук.

Сваіх падапечных падтрымлівалі трэнеры Віктар Богуш і Рашыд Байрашэўскі.

– У цэлым, выступілі нядрэнна. Сапернікі былі годныя, падрыхтаваныя, але і ляхавіцкая каманда не спасавала. Будзем працягваць трэніроўкі, працаваць над сваімі слабымі бакамі, – гаворыць трэнер-выкладчык СДЮШАР Віктар Богуш.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з архіва Віктара БОГУША.