Ляхавіччына: сельгасвясна «арганічна» ўступае ў свае правы
У тым ліку «арганічна», калі памятаць, што сярод работ гэтага дня прысутнічаюць нарыхтоўка, вывазка і ўнясенне ў палі арганічных угнаенняў.
Канешне, што тычыцца нарыхтоўкі-вывазкі, то гэты працэс усесезонны і з рознай інтэнсіўнасцю працягваецца круглы год. Па стане на сярэдзіну сакавіка, аграрыі раёна назапасілі каля 380 тысяч тон арганікі, што на 7 – 8 працэнтных пунктаў перавышае патрэбны і адпаведны леташні паказчык. У ААТ «Жарабковічы» і ЗАТ «Белпрампрыбор» план па вывазцы ўгнаення выкананы больш як на 150 працэнтаў, ААТ «Начы» – 135.
З апераджэннем працуюць у СВК «Ляхавіцкі», у дастаткова нядрэнным сярэднім тэмпе рухаецца яшчэ пара-тройка агравытворцаў раёна. Іншая справа райаграсэрвіс, чые вывазкі на даны момант склалі 35 працэнтаў ад патрэбнага.
Статыстыка па назапашванні мінеральных удабрэнняў пад яравую сяўбу выглядае неадназначна.
Каб тэхналагічна», у адпаведнасці з нормамі запраўкі глебы адсеяцца, раёну патрэбна некалькі больш за 10,1 тысячы тон дзеючых рэчываў мінеральных удабрэнняў. Гэта, так бы мовіць, у агульным заліку –
у суме азоту, фосфару і калію. Маем прыкладна 3,7 тысячы, што складае нямногім больш за 36 працэнтаў ад нарматыўных аб’ёмаў.
Акрамя ЗТАА «БелДан» і льнонасенстанцыі, астатнія нашы аграрыі ў гэтым годзе змінусавалі з нарыхтоўкай тукаў.
На даны момант гаспадаркі назапасілі тукаў азотнай групы ў разліку 45 працэнтаў ад патрэбнасці, хлоркалію менш на пару-тройку працэнтных пунктаў.
Тым часам пачаліся падкормкі шматгадовых траў і лугавых пашавых угоддзяў, некаторыя праводзяць работы па ўнясенні арганікі ў яравыя палеткі і іншае. Чым больш вясны за акном, тым больш работ у полі.
Іван КАВАЛЕНКА.