Zubr б’е рэкорды. Ляхавіччына прымала дзіцячую гандбольную лігу Zubr Cup

Ляхавіччына па традыцыі становіцца пляцоўкай для гандбольных баталій: не першы год прымае ў сябе ўдзельнікаў дзіцячай гандбольнай лігі Zubr Cup.

З 19 па 21 сакавіка ў СДЮШАР прайшоў другі тур папярэдняга этапу гандбольнай лігі (удзельнікі 2009 – 2010 гадоў нараджэння). У групе «Д» спаборнічалі каманды з Ляхавічаў, Мінска, Магілёва, Капыля, Салігорска і Скідзеля.

Ляхавіцкая каманда стала чацвёртай, абышоўшы сапернікаў з Салігорска і Капыля.

– Наша каманда выступіла нядрэнна. Бачна, што рабяты стараліся. Думаю, у іх ёсць усё, каб у будучыні займаць свае пераможныя месцы на п’едэстале, – гаворыць галоўны суддзя спаборніцтваў намеснік дырэктара СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Алена Будавей.

Дарэчы, у мінулую пятніцу Zubr Cup абнавіў свой рэкорд. За адзін дзень прайшло адразу 20 матчаў, туры праходзілі ў чатырох гарадах адначасова.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.