«Сонечная» субота. У Ляхавіцкай СДЮШАР адбылася спартландыя, прымеркаваная да Сусветнага дня людзей з сіндромам Даўна
Штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень людзей з сіндромам Даўна. Дзяцей, народжаных з такім дыягназам, называюць «дзецьмі сонца», бо яны добрыя, наіўныя, вельмі даверлівыя, заўсёды адкрытыя і ўсмешлівыя.
20 сакавіка ў СДЮШАР адбылася спартландыя, прымеркаваная да гэтай даты.У спартыўным свяце прынялі ўдзел выхаванцы Ляхавіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Супрацоўнікі ФСК падрыхтавалі для дзяцей розныя конкурсы: зрабіць вожыка з прышчэпак, сабраць бульбу ў кошык, папасці мячом у цэль, сабраць сонейка з абруча і стужачак.
Рабяты з усімі задачамі справіліся і атрымалі падарункі і паветраныя шарыкі.
Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.