У Падлескай сельскай бібліятэцы прайшоў тыдзень духоўнай кнігі

У  Падлескай сельскай бібліятэцы прайшоў тыдзень духоўнай кнігі. Адбылася сустрэча з настаяцелем храма іерэем Канстанцінам Шалудзько. Прысутныя задавалі пытанні наконт таго, як сябе паводзіць у пост. Айцец Канстанцін адказваў на пытанні, абапіраючыся на цытаты праваслаўных старцаў, а таксама на вытрымкі з газеты » Царкоўнае слова».


На гэтым тыдні ў бібліятэцы таксама адбыўся абзор праваслаўных навінак. З гэтай нагоды бібліятэку наведалі вучні 6-9 класаў. У школе працуе рэсурсны цэнтр па духоўнаму выхаванню, і з гэтай нагоды рабятам цікава было даведацца, якія навінкі літаратуры па праваслаўю ёсць у сельскай бібліятэцы. А тут ёсць чым пахваліцца. У бібліятэцы шмат кніг для дзяцей. Гэта і » Біблія для самых маленькіх, і «Малітвы для самых маленькіх», і серыя кніг » дзецям»: » дзецям пра малітву, » » дзецям аб паслухмянасці» і г. д. Вучням спадабалася і выстава кніг » духоўная кніга- да вечнасці шлях» , дзе былі прадстаўлены іконы з бісера.

Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.