Самае мірнае аб’яднанне. адбылося пасяджэнне V Пленума праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення БФМ

Умацаванне міру, дружбы і ўзаемнай згоды паміж людзьмі
і народамі, прапаганда і ўвасабленне ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму – мэты дзейнасці грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

У сакавіку адбылося пасяджэнне  V Пленума праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення БФМ. Падведзены вынікі работы за 2020 год, пастаўлены задачы актыву Фонда міру вобласці па арганізацыі міратворчай і дабрачыннай дзейнасці на бягучы год.
Чым вызначыўся мінулы год для Ляхавіцкай раённай арганізацыі? Мы не засталіся ў баку ад важных мінулагодніх падзей: 75-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.
Арганізавалі патрыятычную акцыю «Дзякуй салдату!». За сродкі Фонда набыты падарункі для 13 ветэранаў вайны.
У рамках дабрачыннай акцыі БФМ  «Паклон вам нізкі, нашы дактары» ляхавіцкім медработнікам, якія непасрэдна працавалі з каранавіруснымі хворымі, былі ўручаны Граматы абласнога аддзялення Фонда і матэрыяльная дапамога.
Раённая арганізацыя падтрымлівала рабят, якія добраўпарадкавалі тэрыторыю агракаледжа падчас летняй другаснай занятасці, удзельнічалі ў раённым велапрабегу да Дня горада. За актыўную грамадзянскую пазіцыю навучэнцы ЛАКа адзначаны Падзякай абласнога аддзялення Беларускага фонда міру і памятнымі падарункамі.
Дзейнасць раённай арганізацыі БФМ не магчыма без матэрыяльнай падтрымкі нераўнадушных землякоў. Сярод тых, хто аказвае дапамогу Беларускаму фонду міру, – СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Жарабковіцкая СШ імя М. Г. Мінкевіча, Малагарадзішчанскі і Падлескі вучэбна-педагагічныя комплексы, ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», СВК «Ляхавіцкі», ПМК-13, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Раённая арганізацыя Беларускага фонда міру шчыра ўдзячна кіраўніцтву і калектывам прадпрыемстваў і ўстаноў за разуменне і падтрымку нашых дабрачынных мерапрыемстваў. Разам мы зможам многае!
Ларыса ЮШКЕВІЧ,
старшыня праўлення
раённай арганізацыі БФМ.