Вторичная занятость на каникулах в Липской СШ Ляховичского района
Як школьніку арганізаваць свой вольны час і прынесці карысць роднай школе, прымяніць на практыцы працоўныя навыкі і навучыцца чамуcьці карыснаму, што можа спатрэбіцца ў жыцці, а яшчэ ўбачыць вынік сваёй дзейнасці і зарабіць грошы на кішэнныя выдаткі?
Усё гэта рэальна можна было ажыццявіць, працуючы ў вучнёўскай брыгадзе па праекце другаснай занятасці. Такая магчымасць у чарговы раз была прадастаўлена сямі навучэнцам 7-11 класаў Ліпскай СШ.
Школьнікаў аб’ядналі ў мікрагрупы, якія выконвалі пэўную частку працы, накіраваную на дасягненне канчатковай мэты. Ад кожнага з членаў атрада залежалі якасць і тэрміны выканання працы, таму такая форма занятасці навучэнцаў заклікана выхоўваць у іх адказнасць, працавітасць, стараннасць.
Шмат разнастайнай працы было зроблена працоўнай брыгадай. Рабяты разбівалі новыя кветнікі, выграбалі старое лісцё, “рамантавалі” бегавую дарожку на стадыёне і інш. Усё рабілася з добрым настроем і вялікім захапленнем. Трэба адзначыць, што другасная занятасць навучэнцаў, у вольны ад вучобы час, — адна з магчымасцяў для моладзі ўвасобіць задуманае на практыцы праз рэалізацыю сваіх уменняў і навыкаў.
Падлеткам вельмі важна ўсведамляць запатрабаванасць у грамадстве і бачыць вынік сваёй працы на карысць людзям. У іх з’явілася імкненне зрабіць навакольны свет дабрэй, святлей і камфортней, у якім нам жыць.
Лілія Кавальчук, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ліпскай СШ.