Бяспека і добры настрой. У Ляхавічах завершана акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

Рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у Ляхавічах завяршылася спаборніцтвам “Скарбонка бяспекі”. Арганізавалі яго ў СДЮШАР супрацоўнікі РАНС сумесна са спецыялістамі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН. Напачатку сустрэчы выратавальнікі расказалі землякам паважанага ўзросту пра прычыны пажараў на тэрыторыі раёна, прывялі прыклады, калі невялікія прыборы АПІ захоўвалі  маёмасць і жыццё людзей. Асабліва спыніліся на небяспецы вясновага выпальвання сухой расліннасці і адказнасці за адпаведныя дзеянні. Размову прадоўжылі інтэрактыўныя пляцоўкі “правілы паводзін у натоўпе”, “выклік выратавальнікаў” і г.д. Удзельнікі акцыі падзяліліся на дзве каманды і праверылі веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстравалі спрытнасць і хуткасць рэакцыі. Адным са складаных заданняў стаў конкурс на апрананне амуніцыі выратавальнікаў.
Галоўны суддзя спаборніцтваў – начальнік РАНС Юрый Буйкевіч – адзначыў, што ўсе ўдзельнікі малайцы і перамагло сяброўства. Узнагародай за старанні сталі салодкія прызы і бадзёры настрой.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.