Армейскі акорд. Упершыню на ляхавіцкай сцэне выступала канцэртная група Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Цудоўна! Прыгожа! Хто не прыйшоў, напэўна, пашкадуе! Гэта толькі частка водгукаў, якія гэтымі днямі можна прачытаць у сацыяльных сетках. Аўтары іх – прыхільнікі песеннай творчасці, якія прысутнічалі на канцэрце, што напрыканцы мінулага тыдня прайшоў у гарадскім Доме культуры.

Упершыню на ляхавіцкай сцэне выступала канцэртная група Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік Юлія Залуцкая).
Рэпертуар калектыву самы разнастайны і задаволіць слухача любога ўзросту: патрыятычныя, эстрадныя, аўтарскія песні. А кожны нумар – міні-спектакль, незалежна ад таго, сольнае выкананне, дуэт ці калектыўнае выступленне.
– Калісьці я працаваў з гэтым калектывам у Баранавічах, частка рабят з яго цяперашняга складу –  таксама мае выхаванцы па студыі дзіцячай эстраднай песні. Так што сябруем з групай даўно. Вельмі прыемна, што ў рэпертуары калектыву і мае аўтарскія песні. «А зори тихие в берёзовом краю» стала ў іх выкананні пераможцай расійскіх і беларускіх песенных фестываляў, –  расказвае акампаніятар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Сяргей Купчынскі.
Разам са сталічным калектывам слухачоў і гледачоў сваімі пранік-нёнымі выступленнямі парадавалі выхаванцы ЦДАДіМ – аб’яднанне па інтарэсах «Вясёлыя ноткі» (педагог дадатковай адукацыі Таццяна Калацкая).

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.