Фота на памяць. Каго выявіла фотапастка Ляхавіцкага лясгаса?

Каб выявіць парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства, Ляхавіцкі лясгас размяшчае ў лясах раёна фотапасткі. Адна з іх спрацавала 25 сакавіка ў Востраўскім лясніцтве, дзе да гэтага на ўчастку была выяўлена незаконная рубка дрэў вольхі чорнай і бярозы. Менавіта фотапастка зафіксавала незаконныя дзеянні, калі невядомы пераносіў нарыхтаваны лесаматэрыял.
Матэрыялы ў адносінах “героя” фотакадра накіраваны ў РАУС для прыцягнення яго да адказнасці па артыкуле 16.17 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь.
Аддзел аховы і абароны леса лясгаса.