Нашы землякі Ясенія і Елісей. Якія на Ляхавіччыне імёны далі бацькі нованароджаным?

Першы вясенні месяц выдаўся ўраджайным на нараджэнні – у аддзеле загса райвыканкама шчаслівым бацькам уручана восем адпаведных пасведчанняў і яшчэ 11 – у сельвыканкамах.Прычым колькаснае лідарства за дзяўчынкамі –   іх з 19 дзясятак, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса Вольга Новік.

Сакавіцкай дзюймовачкай стала Дзіяна, якая нара-дзілася вагой 2540 грамаў і ростам 47 сантыметраў. Статус здаравячка месяца заняў Мікіта. Яго вага склала 4210 грамаў пры росце 55 сантыметраў. Ён, дарэчы, у бацькоў чацвёртае дзіця.
Першынец зарэгістраваны ў чатырох сем’ях, другое дзіця – у пяці, у шасці сем’ях – трэцяе, у трох – чацвёртае дзіця і ў адной сям’і – пятае.
Сярэдні ўзрост татаў склаў 31 год, мам – 28.
Якія імёны далі бацькі нованароджаным? Сярод дзяўчынак у топе – Ганны, Аляксандры, Валерыі… Назвалі дзяўчынак Сабінай, Ясеніяй, а таксама Ксеніяй. Сярод сакавіцкіх хлопчыкаў – два Максімы і два Раманы. У дакументах запісаны таксама Савелій, Елісей, Данііл, Мікіта, Міхаіл.
У першы месяц вясны сталі мужам і жонкай 14 пар, з якіх для дзевяці марш Мендэльсона гучаў у Ляхавіцкім загсе. Тры шлюбы зарэгістраваны з іншаземцамі, сярод якіх грамадзяне Літвы і Расіі.
Сярэдні ўзрост жаніхоў і нявестаў – 34 гады. Сваё сямейнае шчасце знайшлі 53-гадовы жаніх і 50-гадовая нявеста. Самыя юныя сакавіцкія маладыя – 20-гадовыя.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.