Навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа заваявалі першае месца на XI Міжнародным Пушкінскім фестывалі

Адкрыты сцэнічны конкурс «Под сению кулис младые дни мои неслись…»» прайшоў у Брэсце ў межах XI Міжнароднага Пушкінскага фестывалю «Друзья, прекрасен наш союз!».
Навучэнцы Ляхавіцкага агракаледжа, будучыя аграномы, ветурачы і заатэхнікі удзельнічалі ў гэтым фестывалі ўпершыню. Адміністрацыя каледжа з задавальненнем прадаставіла транспарт і артысты з рэквізітам і касцюмамі 14 красавіка направіліся у абласны цэнтр. Спектакль» Фонтан любви» (па матывах верша А.С. Пушкіна) зрабіў сапраўдны фурор і заняў першае месца. Кампазіцыя » Паэт і музы» заняла другое месца амаль са 100 ўдзельнікаў конкурсу. Дружная каманда педагогаў каледжа старанна і адказна з дня ў дзень рыхтавала навучэнцаў да творчага спаборніцтва. І вось — перамога!
Ларыса ГЛЕБ, педагог дадатковай адукацыі ЛАКа.



