В Ляховичском районе при пожаре погибла пенсионерка
24 красавіка ноччу, у 2.06, у РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Альхоўцы па вуліцы Садовай: загарэўся жылы дом, які належыць пенсіянерцы 1928 г.н. У агні загінула гаспадыня дома.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.



Выратавальнікі нагадваюць пра няўхільнае выкананне правілаў пажарнай бяспекі. ПАМЯТАЙЦЕ: пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць. Пры эксплуатацыі пячнога ацяплення не дапускаецца:
— ажыццяўляць топку няспраўных печаў;
— прымяняць для распальвання печы бензін, салярку і г.д.;
Не пакідайце не затушаныя запалкі і недакуркі. Навучыце дзяцей правілам пажарнай бяспекі. Не пакідайце дзяцей без нагляду, хавайце запалкі ад дзяцей!
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.