У Ляхавіцкім раёне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны шчыра віншуюць з Днём Перамогі
Напярэдаднi Дня Перамогi ў Ляхавіцкім раёне шчыра віншуюць з вялікім святам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Навагран, удзельнiкi народнага клуба аматараў песнi, гумару i гульнi «Вечарніца», прадстаўнікі сельвыканкама i ААТ «Шлях новы» павiншавалi з Днём 9 Мая 98-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Адама Галавача.


