З пажаданнямі міру. У Ляхавіцкім раёне шчыра віншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Днём Перамогі

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Здароўя і міру – такія пажаданні напярэдадні Дня Перамогі атрымліваюць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны ад прадстаўнікоў улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый раёна.
На Ляхавіччыне віншаванні з вялікім святам разышліся па 26 адрасах: у раёне пражываюць шэсць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дзевяць былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, тры чалавекі, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, члены чатырох сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі ці без весткі прапалі ў тое страшнае ліхалецце, чатыры чалавекі знаходзяцца ў статусе круглых сірот  Вялікай Айчыннай вайны. Ім гонар і павага ад сучаснага пакалення, шчырая ўдзячнасць за магчымасць жыць пад мірным небам, у незалежнай краіне і будаваць свой шчаслівы заўтрашні дзень.
Старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса, намеснікі старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, Андрэй Навагран, прадстаўнікі сацслужбы, раённых арганізацый Фонда міру, «Белай Русі», савета ветэранаў
разам з сардэчнымі і цёплымі віншаваннямі ўручалі паважаным землякам харчовыя наборы і сувеніры. А самадзейныя калектывы раёна адрасавалі ім свае музычныя падарункі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.