У сімвалах дзяржавы – гісторыя народа. Самыя актыўныя старшакласнікі школ Ляхавічаў сабраліся ў актавай зале СШ № 1 на ўрачыстасць «У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа»
Герб і флаг – галоўныя сімвалы краіны. Яны адлюстроўваюць незалежнасць, прыгажосць роднай зямлі, пераемнасць гістарычных традыцый і непарыўную сувязь мінулага, сённяшняга дня і будучыні.
З дзяцінства прывучаць падрастаючае пакаленне ганарыцца дзяржаўнымі сімваламі Беларусі, паважаць іх і зберагаць – абавязак бацькоў, школы, грамадства.
У мінулы чацвер самыя актыўныя старшакласнікі гарадскіх школ сабраліся ў актавай зале СШ № 1 на ўрачыстасць «У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа», прымеркаваную да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Гэта свята па традыцыі адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая.
Пра важнасць галоўных дзяржаўных сімвалаў гаварылі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, пракурор Ляхавіцкага раёна Сяргей Дзяжко. Вядучыя мерапрыемства цікава раска-
залі пра шлях станаўлення дзяржаўных сімвалаў, сімвалаў Брэстчыны і горада Ляхавічы, акцэнтавалі ўвагу юнакоў і дзяўчат на традыцыях і культурных каштоўнасцях беларусаў.
Прыгожа, узнёсла, натхнёна са сцэны гучалі песні і вершы пра любімую Беларусь, сваю малую радзіму Ляхавіччыну
ў выкананні юных талентаў са школ горада. Патрыятычным акордам мерапрыемства стала калектыўнае выкананне Дзяржаўнага гімна Беларусі.
Ганна БУЙКО, намеснік дырэктара ЦДАДіМ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.