Вікторыі Леаніда Лейчанкі
Ён нарадзіўся ў вызначальны, важны, узвышана святочны для нашай краіны дзень – 9 мая 1946 года, роўна праз год пасля пераможных залпаў Вялікай Перамогі.
Ён сын франтавіка-пераможцы, які прайшоў доўгімі вёрстамі Вялікай Айчыннай і доўгачаканую перамогу сустрэў у Аўстрыі. Лёс наканаваў нашаму земляку Леаніду Лейчанку таксама быць пераможцам. Менавіта вікторыяй можна лічыць той факт, што на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў Ляхавіцкі кансервавы завод пад кіраўніцтвам Лейчанкі не проста трымаўся на плаву, а славіўся сваёй плодаагародніннай прадукцыяй спачатку ва ўсім вялікім СССР, а потым у суверэннай Беларусі. Спажывец любіў, цаніў ляхавіцкую прадукцыю за смак, натуральнасць і, што немалаважна, прывабны кошт.
У многім дзякуючы актыўнасці, прадбачлівасці, ініцыятыўнасці Леаніда Паўлавіча, яго ўменню аналізаваць, будаваць і рэалізоўваць самыя смелыя планы і задумы, развівалася і ўдасканальвалася вытворчасць, рос дабрабыт працаўнікоў, выпускалася якасная прадукцыя.
Яшчэ адна важкая перамога і заслуга Леаніда Лейчанкі як кіраўніка ў тым, што ён стварыў, па крупінках сабраў дружную працавітую каманду. Патрабавальны ў рабоце, але ўважлівы да праблем
людзей, выдатны арганізатар і неабыякавы чалавек, прафесіянал з вялікай літары – такім заўжды быў для завадчан дырэктар прадпрыемства Леанід Лейчанка. Не дзіўна, што за багатую працоўную біяграфію скарбонка ўзнагарод Леаніда Паўлавіча ўнушальная. Леанід Лейчанка – кавалер ордэнаў «Знак Пашаны» і Айчыны ІІІ ступені. Сярод мноства ўзнагарод – Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Яго прозвішча ўпісана ў Кнігу пашаны Брэсцкай вобласці, дзе змешчаны звесткі пра 110 самых перадавых і выні-
ковых работнікаў сельс-кай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК за 80-гадовую гісторыю Брэстчыны.
У студзені 2017 года Леанід Лейчанка завяршыў сваю прафесійную кар’еру. Цяжка пераацаніць яго ролю ў жыцці аднаго са старэйшых прадпрыемстваў Ляхавіччыны. З калектывам дырэктар прайшоў не адно выпрабаванне, і разам яны дабіваліся поспехаў, разам працавалі над забеспячэннем эканамічнай стабільнасці. Але сам Леанід Паўлавіч ніколі не любіў гаварыць пра ўласныя дасягненні, сцвярджаў: галоўнае – людзі. Сёлета наш зямляк Леанід Лейчанка сустрэў юбілейны, 75-ы, дзень нараджэння – шыкоўная важкая дата неардынарнага чалавека!
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.