Пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод сельскагаспадарчых арганізацый Ляхавіччыны

Па вытворчасці і рэалізацыі малака
першае месца – ЗАТ «Белпрампрыбор» (дырэктар Віталій Гаўрылаў), дзе рост рэалізацыі малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў да ўзроўню 2019 года склаў 117,7 працэнта, удой на карову – 7904 кг, рэалізавана 67,67 ц малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў;
другое месца – ААТ «Нача» (дырэктар Мікалай Тарлюк), дзе рост рэалізацыі малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў да ўзроўню 2019 года склаў 112,1 працэнта, удой на карову – 6681 кг, рэалізавана 33,32 ц малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў;
трэцяе месца – СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван Вітко), дзе рост рэалізацыі малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў да ўзроўню 2019 года склаў 99 працэнтаў, удой на карову – 8788 кг, рэалізавана 60,67 ц малака на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў.
Па вытворчасці і рэалізацыі мяса
першае месца – СВК «Ляхавіцкі» (старшыня Іван Вітко), дзе рэалізавана 5,05 ц мяса на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, сярэднясутачная прывага БРЖ склала 756 г, сярэдняздатачная вага адной галавы БРЖ – 487 кг;
другое месца – ААТ «Жарабковічы» (дырэктар Антон Булаты), дзе рэалізавана 2,35 ц мяса на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, сярэднясутачная прывага БРЖ склала 621 г,
сярэдняздатачная вага адной галавы БРЖ – 441 кг;
трэцяе месца – ААТ «Нача» (дырэктар Мікалай Тарлюк),
дзе рэалізавана 1,92 ц мяса на 100 бала-гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, сярэднясутачная прывага БРЖ склала 632 г,сярэдняздатачная вага адной галавы БРЖ – 460 кг.
Сярод брыгадзіраў малочнатаварных фермаў
(стаж працы на пасадзе не менш за пяць гадоў)
першае месца – брыгадзір МТФ «Русінавічы»
СВК «Ляхавіцкі» Эдуард Шэпет, які атрымаў удой малака ад каровы 8289 кг, выхад цялят на 100 кароў ад кароў – 99 галоў, сярэднясутачная прывага БРЖ на вырошчванні і адкорме – 825 г.
Сярод аператараў машыннага даення
па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 5001 – 6000 кг:
першае месца – Наталля Карповіч (ААТ «Жарабковічы»), удой на карову склаў 7259 кг;
другое месца – Галіна Праневіч (ААТ «Жарабковічы»), удой на карову склаў 6303 кг;
па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 6001 – 7000 кг:
першае месца – Марына Вайцешык (ААТ «Нача»), удой на карову склаў 6670 кг;
другое месца – Людміла Ржавуцкая (ААТ «Нача»), удой на карову склаў 6554 кг;
па групе гаспадарак з прадукцыйнасцю дойнага статка за мінулы год 7001 і больш кг:
першае месца – Таццяна Славута (СВК «Ляхавіцкі»), удой на карову склаў 8666 кг;
другое месца – Таццяна Канцэлярчык (СВК «Ляхавіцкі»), удой на карову склаў 8574 кг.
Сярод аператараў машыннага даення ў даільнай зале (звяно)
першае месца – звяно СВК «Ляхавіцкі» ў складзе Вольгі Грыкель і Зоі Сяцько, удой на карову – 9459 кг.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ да шасцімесячнага ўзросту
першае месца – Людміла Працюк (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 964 г;
другое месца – Алена Капуста (ААТ «Жарабковічы»), сярэднясутачная прывага – 835 г;
трэцяе месца – Ала Анікеенка (ААТ «Нача»), сярэднясутачная прывага – 767 г.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ старэйшага
за шасцімесячны ўзрост
першае месца – Аляксандр Толкач (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 927 г;
другое месца – Віктар Маслінскі (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 961 г;
трэцяе месца – Сяргей Кандрацюк (ААТ «Нача»), сярэднясутачная прывага – 693 г.
Сярод аператараў па вырошчванні рамонтных цялушак
першае месца – Таццяна Кендыш (СВК «Ляхавіцкі»), сярэднясутачная прывага – 882 г;
другое месца – Мікалай Навікевіч (ААТ «Шлях новы»), сярэднясутачная прывага – 569 г.
Па інфармацыі райсельгасхарчу.