Дарожны малюнак. На аўтадарозе Ляхавічы-Баранавічы зменіцца дарожная разметка
Супрацоўнікі ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, АДАІ Ляхавіцкага РАУС, ДЭУ № 24 правялі маніторынг дарожнай сеткі, па выніках якога на аўтадарозе Баранавічы – Ляхавічы зменіцца дарожная разметка. Неабходнасць змяненняў выклікана аварыйна-небяспечнай сітуацыяй. Ад правільнага нанясення дарожнай разметкі ў пэўнай ступені залежыць бяспека руху.
Прапановы абагульнены і накіраваны ва УУС аблвыканкама. Пасля ўзгадненняў уласнік аўтадарогі – ДЭУ № 24 – унясе адпаведныя карэктывы. У прыватнасці, на аўтадарозе Ляхавічы – Баранавічы скароціцца працягласць суцэльнай лініі, на некаторых участках яе заменіць перарывістая.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.