Натарыуса выклікалі? На пытанні адказвае спецыяліст
Бацька хоча выдаць даверанасць на атрыманне пенсіі, але яму цяжка рухацца, і ён дрэнна бачыць. Што рабіць у такой сітуацыі?
Аформіць даверанасць магчыма як у памяшканні, так і па-за памяшканнем натарыяльнай канторы па просьбе асобы аб выездзе натарыуса.
Калі грамадзянін прыбыў да месца знаходжання натарыяльнай канторы, аднак з-за фізічных недахопаў, хваробы яму цяжка зайсці ў памяшканне натарыяльнай канторы, натарыус мае права выйсці да грамадзяніна для высвятлення яго намераў адносна ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння, растлумачэння правоў і абавязкаў, папярэджання аб наступствах натарыяльнага дзеяння, падпісання дакумента, распіскі ў рэестры для рэгістрацыі натарыяльных дзеянняў у атрыманні натарыяльнага дакумента.
У выпадку, калі грамадзянін не можа з’явіцца ў натарыяльную кантору, натарыус па яго просьбе выязджае да месца знаходжання грамадзяніна пры ўмове кампенсацыі гэтай асобай фактычна панесеных транспартных расходаў, звязаных з такім выездам, або дастаўкі натарыуса да месца ажыццяўлення выезду і назад.
Заканадаўствам прадугледжаны і выпадкі, калі чалавек, які звярнуўся за ажыццяўленнем натарыяльнага дзеяння, з-за фізічных недахопаў, хваробы, узросту не можа прачытаць, па яго просьбе тэкст дакумента зачытваецца яму натарыусам услых. Калі грамадзянін граматны, ён можа ўласнаручна падпісаць дакумент, а ў выпадку неграматнасці або па яго просьбе за яго дакумент можа падпісаць іншая асоба.
Наталля МАЦЯС, натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі.