Перамога з бронзавым адлівам. Адразу на двух спаборніцтвах па дзюдо ляхавіцкія спартсмены падымаліся на п’едэстал за медалямі

З 13 па 15 мая на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па дзюдо для юнакоў і дзяўчат 2006 – 2007 гадоў нараджэння.

Пазмагацца за медалі прыехалі 359 спартсменаў з 54 спартыўных школ і клубаў краіны. У скарбонцы ляхавіцкай каманды дзве бронзы – у Мацвея Анікея і Эміліі Ксёнжык.


Эмілія Ксёнжык.

Таксама Мацвей Анікей заняў трэцяе месца на міжнародным турніры па дзюдо «Кубак Юртава», які праходзіў на гродзенскай лядовай арэне хакейнага клуба «Нёман» з 18 па 19 мая.


Мацвей Анікей.

– Рабяты старанныя і перспектыўныя. Мацвей ужо выхаванец Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву, Эмілія таксама пад асаблівай увагай. Галоўнае, не спыняцца на дасягнутым, расці прафесійна, – адзначыў трэнер-выкладчык рабят Віктар Богуш.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з архіва Віктара БОГУША.