Увага да дзяцей. Як на Ляхавіччыне супрацоўнікі АДАІ правялі спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!»

Традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!». Падчас яго ад вадзіцеляў патрабуецца (згодна з пунктам 166.9
Правілаў дарожнага руху) рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).

27 мая супрацоўнікі АДАІ РАУС сумесна з «ЛВ» правялі тэматычны рэйд, каб паглядзець, як аўтааматары выконваюць гэта патрабаванне. Таксама правяралі бяспеку перавозкі дзяцей у аўтамабілях, захаванне скораснага рэжыму і выкананне правілаў праезду пешаходных пераходаў. З дзясятка спыненых машын чатыры ехалі без уключаных фар. Былі і такія, хто не ведаў пра спецыяльны комплекс мерапрыемстваў.
А вось маці, якая ехала з пасажырамі-дзецьмі, рухалася з выкананнем усіх патрабаванняў ПДР. Пра святло яна таксама не забылася. Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Аляксандр Анікевіч уру-
чыў ёй, як і іншым вадзіцелям, лістоўкі з напамінам пра бяспечны дарожны рух (на здымку).


Па абноўленым Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях штраф за няўключанае святло складае да трох базавых
велічынь. На першы раз супрацоўнікі АДАІ могуць вынесці
папярэджанне.
Дарога не даруе памылак, таму аўтаінспектары чарговы раз нагадваюць пра безумоўнае выкананне ПДР. І працуюць на прафілактыку дарожных здарэнняў. Сёлета за пяць месяцаў выяўлена 1683 парушэнні ПДР, з іх 21 – на рахунку вадзіцеляў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення.
Зарэгістравана 440 фактаў, калі дарожныя правілы парушаюць пешаходы і веласіпедысты, з іх 91 быў у нецвярозым стане,
а 121 не меў у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў.
З пачатку года 234 вадзіцелі ехалі не прышчэпленыя рамя-
нямі бяспекі, 37 – няправільна перавозілі дзяцей. Асобная ўвага –
бяспраўнікам. Такіх спынена 70 чалавек.
Па стане на 3 чэрвеня, у раёне адбылося чатыры ДТЗ, у выніку якіх загінуў чалавек, а чацвёра былі траўмаваны.
З удзелам непаўналетніх аварый не зарэгістравана, расказаў
«ЛВ» Аляксандр Анікевіч.
У перыяд дзеяння акцыі «Увага – дзеці!» супрацоўнікі АДАІ звяртаюць пільную ўвагу на тое, як вадзіцелі рухаюцца каля школ, дзіцячых садкоў, пры пад’ездзе да нерэгулюемых пешаходных пераходаў. З пачатку КСМ выяўлена 158 парушэнняў ПДР, з якіх 45 – не ўключаныя днём фары. У Кавалях спынены жыхар раёна 1998 г. н., які ехаў за рулём транспартнага сродку, не маючы права на кіраванне. Такі ж вадзіцель, толькі 1969 г. н., трапіў у поле зроку міліцыі ў Галаўнінцах.
А на пад’ездзе да Тухавічаў супрацоўнікі АДАІ затрымалі нецвярозага вадзіцеля 1980 г. н.
У выдыхаемым мужчынай паветры прыбор паказаў больш за 0,63 праміле алкаголю. Яму пагражае штраф – 100 БВ і пазбаўленне права кіравання аўтамабілем на тры гады.
Пяць вадзіцеляў аштрафаваны за няправільную перавозку дзяцей. Бацькам варта памятаць, што, незалежна ад адлегласці падарожжа, малых неабходна зафіксаваць ва ўтрымліваючым прыстасаванні.
– У час летніх канікулаў бацькам трэба правесці з дзецьмі тлумачальныя гутаркі наконт паводзін на дарозе і каля яе, а яшчэ ажыццяўляць пастаянны кантроль за іх месцазнахо-
джаннем, – адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Анікевіч.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.