Майскія Уладзіславы. Як на Ляхавіччыне ў маі сваіх дзяўчынак назвалі бацькі

Эмілія і Уладзіслава – так назвалі сваіх майскіх дзяўчынак бацькі. Нованароджаным хлопчыкам далі імёны Павел, Ігнат, Дзмітрый, Уладзіслаў, Уладзімір і Максім. У апошні месяц вясны на Ляхавіччыне зарэгістравана восем нараджэнняў, з якіх тры – у райцэнтры. Малышом-здаравячком мая стаў Максім: яго вага пры нараджэнні склала 3960 грамаў і рост – 55 сантыметраў, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Першынец зарэгістраваны ў трох сем’ях, другое дзіця – у адной, трэцяе – у дзвюх сем’ях. У адной сям’і нарадзілася чацвёртае дзіця, у адной –
шостае. Сярэдні ўзрост бацькі – 34 гады, маці – 29.
Самая юная мамачка – 18-гадовая, бацька – 20-гадовы. Бацькамі сталі 46-гадовы зямляк і  39-гадовая зямлячка.
Марш Мендэльсона ў маі гучаў для шасці пар. Чатыры з іх атрымалі першы сямейны дакумент у аддзеле загса райвыканкама, дзве – у сельвыканкаме. Узрост жаніхоў – ад 19 да 41 года, нявест – ад 17 да 60 гадоў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.