Летні дзень год корміць. Асобныя сельгасарганізацыі Ляхавіцкага раёна ўжо выйшлі на фініш першай корманарыхтоўчай кампаніі

Механізатары КСУП «Ліпнянка» Віктар Гачко і Віталій Саган.

Групу найбольш тэмпавых кормаўборшчыкаў маглі б скласці СВК «Ляхавіцкі», ЗАТ «Белпрампрыбор»,  ААТ «Жарабковічы» і «Нача». Усе вызначаныя пад уборку першым этапам травы скошаны-ўпарадкаваны.

Аднесці да ліку такіх прадпрыемстваў КСУП «Ліпнянка» пакуль не атрым-ліваецца. «Ліпнянка» косіць, сушыць, рыхтуе і нарыхтоўвае. Працуе ў сваім тэмпе з улікам тэхнічных магчымасцяў і кадравага забеспячэння. Варта адзна-чыць, што па такім вытворчым паказчыку, як сенанарыхтоўкі, «Ліпнянка» дае фору іншым. Не фарсіруючы, як і было вызначана на пачатку зялёнага сезона на раённым узроўні, гэты від работ, прадпрыемства ўжо назапасіла ці не паўтары сотні тон духмянага прадукту.


Канешне ж, не толькі ён знаходзіцца ў кармавых запасніках гаспадаркі. З поліэтыленам «Ліпнянка» не працуе, аднак дзве траншэі, масай па тысячы і больш тон кожная, ужо закладзены. Гэта на ферме ў Востраве для востраўскіх жа рагуль.
Пачынаючы з сярэдзіны тыдня, касавіца ў «Ліпнянцы» зазвінела па-новаму. Дапа-мога прыйшла, адкуль і чакалі – са Століншчыны, з сялянска-фермерскай гаспадаркі «Вопыт КАА». «Ліпнянка» і «Вопыт КАА» выходзяць на кааперацыю, сумеснае ў нейкай форме гаспадаранне. Прыбыццё ў «Ліпнянку» столінскіх корманарыхтоўшчыкаў і з’яўляецца адным са звёнаў гэтага ланцуга.
– Прыехаў корманарых-тоўчы комплекс «Крона», аснашчаны як падборш-чыкам валкоў, так і жаткаю прамога кашэння, і тры транспартныя адзінкі. Трактар са спецыяльным касавічным прычэпам і два вялікагрузныя аўтамабілі працуюць на адвозцы сянажнай масы. Пасялілі столінскую брыгаду, а гэта пяць чалавек, у асобным доме, арганізавана гарачае харчаванне. Але і работа ў корманарыхтоўшчыкаў гарачая, вельмі адказная і працяглая па часе. І нашы, і столінцы працуюць ад васьмі да васьмі. Як работнікі сельскай гаспадаркі вельмі добра разумеюць словы прымаўкі «летні дзень год корміць», – адзначыў кіраўнік «Ліпнянкі» Міхаіл Пятроўскі.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.