«І мы ў танцах!». Выхаванцы ANANKO DANCE SCHOOL прадэманстравалі ляхавічанам тое, чаму навучыліся за год

Нават па колькасці і эмацыянальнасці публікацыі было зразумела, што справаздачны канцэрт школы танцаў для дзяцей і дарослых ANANKO DANCE SCHOOL запаў у душу і сэрца кожнаму, хто вырашыў мінулую нядзелю прысвяціць танцавальнаму настрою.

На раённых святах гэтыя рабяты ўжо здзіўлялі энергіяй рухаў і стыльнасцю сваіх нумароў. А цяпер прадэманстравалі ляхавічанам тое, чаму навучыліся за год. Студыя дазваляе кожнаму жадаючаму датыкнуцца да свету танцаў, адчуць сябе часткай вялікай каманды, адкрыць свой талент. Для многіх рабят выступленне на вялікай сцэне ГДК стала дэбютным, у многім плане –  экзаменацыйным. Адна справа рэпетыцыйны момант, зусім іншая – аказацца побач з прафесіяналамі, хто не адзін год пакарае публіку. І нашы зорачкі справіліся!
Іншы момант – матывацыйны. Паколькі рабяты паглядзелі, чаму могуць навучыцца, якіх вынікаў можна дасягнуць, калі і далей не баяцца складанасцяў, рухацца наперад і развівацца. Запалілі на сцэне і асноўныя склады баранавіцкай школы танцаў. Асобна хочацца сказаць пра касцюмы – яркія, модныя, адным словам, трэндавыя.
Сёння ў ANANKO DANCE SCHOOL займаюцца больш за 80 прыхільнікаў дынамікі – гэта пяць рознаўзроставых груп. Ёсць і нетанцавальныя групы –  тыя, хто выбраў стрэтчынг і заняткі зумбай.
Напрыканцы танцавальнай сустрэчы рабяты атрымалі сувеніры ад кіраўніцтва школы, якія нагадваюць удзельнікам, што яны створаны для танцаў. Словы падзякі за адкрыццё маленькіх талентаў ад імя бацькоў адрасавала кіраўнікам студыі Наталля Багдановіч.
– Галоўнае – дазволіць дзет-кам адчуць сябе зорачкамі. У іх неверагодная энергія, і менавіта ў танцах яны могуць ёй дзяліцца з іншымі. Дзеці шчаслівыя – шчаслівыя бацькі, а значыць, і мы, – адзначае кіраўнік школы танцаў для дзяцей і дарослых ANANKO DANCE SCHOOL Яўгеній Ананька.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.