Усе праверкі па плане

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю 15 чэрвеня 2021 года размешчаны план выбарачных праверак у Брэсцкай вобласці на другое паўгоддзе  2021 года.
У план вобласці ўключана 457 праверак суб’ектаў з высокай ступенню рызыкі. У адносінах да  401 суб’екта выбарачныя праверкі будуць праводзіцца з удзелам некалькіх кантралюючых (наглядных)
органаў.

У адборы суб’ектаў для ўключэння ў план выбарачных праверак у вобласці прынялі ўдзел 16 дзяржаўных органаў. Адбор суб’ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак праводзіўся на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. Гэтыя крытэрыі вызначаюцца кожным кантралюючым (наглядным) органам у адпаведнасці з методыкай фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 22 студзеня 2018 года  № 43. Інфармацыя аб зацверджаных крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі размешчана на афіцыйных сайтах кантралюючых (наглядных) органаў.
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС – 121 (27 працэнтаў ад агульнай колькасці), Мінпрацы і сацабароны – 67
(15 працэнтаў), Мінпрыроды – 53 (12 працэнтаў), Дзяржстандарта – 51 (11 працэнтаў).
Дабаўленне ў сфарміраваныя планы выбарачных праверак новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне да ўключанай у план праверкі кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці саіскальніка па праверцы не дапускаюцца. Унясенне змяненняў у план магчыма толькі ў выпадках выключэння праверкі, выключэння кантралюючага
(нагляднага) органа са складу выканаўцаў праверкі, пры змяненні месяца пачатку яе правядзення.
КДК Брэсцкай вобласці.