Форум рэгіёнаў
З 29 чэрвеня па 1 ліпеня праходзіў VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ужо на працягу васьмі гадоў Форум праводзіцца пад эгідай верхніх палат парламентаў дзвюх краін – Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.
Асноўныя мерапрыемствы гэтага Форуму сёлета былі арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19.
Супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Расіі і Беларусі суправаджаецца ўзрастаючым уплывам сучасных лічбавых тэхналогій на важнейшыя сферы жыцця грамадства і дзяржавы, уключаючы ахову здароўя, эканоміку, нацыянальную бяспеку. У сувязі з гэтым у бягучым годзе тэмай Форуму стала навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху лічбавізацыі. Актуальнасць названай тэмы таксама абумоўлена асаблівым значэннем фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы ў працэсе інтэграцыі Расіі і Беларусі.
У першы дзень была арганізавана работа пяці секцый, якія прайшлі па некалькіх тэматычных напрамках: расійска-беларускае супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху «вялікіх выклікаў» і лічбавых тэхналогій; роля лічбавізацыі ў фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы; узаемадзеянне Расіі і Беларусі па пытаннях рэалізацыі саюзных праграм і навукова-тэхнічных праектаў у рамках міжнародных дагавораў; права і лічбавізацыя ў Саюзнай дзяржаве: перспектывы і напрамкі; моладзь анлайн: лічбавае асяроддзе будучыні.
Упершыню на палях Форуму адбылося сумеснае пасяджэнне кіруючых органаў Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі і Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Беларусі.
30 чэрвеня, у другі дзень Форуму прайшло пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Яно дало магчымасць адкрыта абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і ролю рэгіёнаў у працэсе беларуска-расійскай інтэграцыі.
«Форум рэгіёнаў даказаў сваю жыццяздольнасць, выніковасць, паказвае вялікую зацікаўленасць з усіх бакоў. Аб гэтым сведчаць тыя пагадненні і кантракты, якія падпісваюцца на палях Форуму. Гэта тая пляцоўка, дзе сустракаюцца суб’екты рэгіянальнага гаспадарання, абмяркоўваюцца практыка прымянення існуючых заканадаўстваў і тыя праблемныя моманты, пытанні, якія перашкаджаюць яшчэ далейшаму збліжэнню. Тады яны выносяцца на больш высокі ўзровень, дзе прымаюцца ўжо адпаведныя заканадаўчыя акты», – сказаў намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Анатолій Ісачанка.
Асаблівая ўвага на Форуме ўдзелена пытанням узаемадзеяння бізнес-колаў. Перспектывы дзелавога супрацоўніцтва разгледзелі ўдзельнікі Савета дзелавога супрацоўніцтва гандлёва-прамысловых палат Расіі і Беларусі.
Важнай часткай яго праграмы стала пленарнае пасяджэнне, якое прайшло 1 ліпеня ў рэжыме відэаканферэнцыі.
У мэтах надання новага імпульсу развіццю лічбавізацыі і навукова-тэхналагічнай прасторы ў Саюзнай дзяржаве на палях
Форуму падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама кантрактаў паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі.
Дарэчы, у рамках праведзеных першых шасці форумаў падпісана 302 пагадненні аб супрацоўніцтве, заключана кантрактаў на суму $2107,9 мільёна.
Сёння ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Беларуссю ўдзельнічаюць каля 80 расійскіх рэгіёнаў.
Па матэрыялах БЕЛТА