Супраць санкцый ёсць прыёмы
Выкарыстанне санкцый для націску на суверэнную дзяржаву –
гэта беззаконнасць і шантаж у міжнародным маштабе.
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў
6 ліпеня на нарадзе аб процідзеянні санкцыйным мерам.
«Як мы з вамі і дамаўляліся, сёння абмяркуем пытанні рэагавання на абмежавальныя меры калектыўнага Захаду ў адносінах да нашай краіны. Мы павінны выпрацаваць стратэгію, якая дасць магчымасць мінімізаваць іх эфект і прадоўжыць сваё развіццё. Я ўжо гаварыў: ніякіх размоў аб тым, што мы можам недзе недабраць, скараціць тэмпы, той прырост нашай эканомікі, які склаўся за першае паўгод-
дзе. Чаго б нам ні каштавала, мы павінны гэта вытрымаць.
Ідзе вайна», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тэма санкцый прадаўжае заставацца галоўнай інфападставай і для медыйных праектаў, і для прыняцця розных палітычных дэкларацый і прававых актаў. «Хоць да прававой сістэмы гэтыя рашэнні ніякіх адносін не маюць. Па сутнасці, выкарыстанне абмежавальных мер у якасці інструмента націску на суверэнную дзяр-
жаву – гэта беззаконнасць і шантаж у міжнародным маштабе. Шантаж, які, нагадаю, у дакументах ААН і іншых міжнародных арганізацый асуджаецца як недапушчальная мера», – звярнуў увагу Прэзідэнт.
«Тое, што чарговы пакет санкцый у адносінах да Беларусі быў уведзены ў дзень 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, разуменню не можа паддавацца. Але тлумачыцца тым, што «дэмакратычнай» і выступаючай за вяршэнства закону Еўропе напляваць і на народ, які больш за ўсё пацярпеў ад варварскага і бесчалавечнага нашэсця ў свой час еўрапейскага фашызму, і на захаванне хоць нейкіх правіл прыстойнасці. Усё зразумела: яны пачалі новы паход на Усход, –
заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Не трэба шмат доказаў для гэтага. Санкцыі ўведзены не толькі супраць нас, але і яшчэ больш маштабныя, больш адчувальныя санкцыі – супраць Расійскай Федэрацыі».
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, гісторыя з пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair толькі фармальная прычына для санкцый. «Усе гэтыя «перамены» задумваліся з адной мэтай: расчысціць поле для свайго бізнесу. Такое мы ўжо назіралі ў нашых паўднёвых суседзяў – украінцаў. Знішчылі ва Украіне ўсю вытворчасць, нават сельскагаспадарчую.
Там жа «залатыя» землі ва Украіне – усё зраўнялі з
гэтай зямлёй, знішчылі. Тое ж хочуць і ў нас. Ім не патрэбна канкурэнцыя», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сёння заходнія палітыкі з высокіх еўрапейскіх трыбун заклікаюць пакончыць з уладай і народам Беларусі, а з краіны зрабіць сыравінны прыдатак Еўропы.
«Але яны не гавораць, што фактычна санкцыі ж не супраць беларускай улады, а супраць народа, у першую чаргу рабочых людзей. Мэта – пазбавіць іх даходаў, выкінуць на вуліцу. Фактычна гэта карная аперацыя на сучасны манер», – заявіў Кіраўнік дзяржавы.
«Тыя, хто выбраў Беларусь у якасці геапалітычнай мішэні, забылі, што маюць справу з народам, які шмат чаго перажыў, але ніколі не стаяў на каленях і не прасіў літасці. І мы стаяць на каленях не будзем, ды і прычын для гэтага і нават зачэпкі няма. Наш
народ заўсёды змагаўся за праўду і справядлівасць. Мы не станем разменнай манетай і будзем усімі магчымымі спосабамі адстойваць свой суверэнітэт», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што менавіта такімі прынцыпамі ў рабоце павінны кіравацца ўсе ўдзельнікі нарады. «Для нас галоўнае – зрабіць так, каб не пацярпеў беларускі народ, – падкрэсліў беларускі лідар. – Задача Урада – прадугледзець дзейсныя меры для кампенсацыі страт і захавання рабочых месцаў». Прэзідэнт запатрабаваў далажыць аб тым, як будуць абаронены айчынныя прадпрыемствы, за кошт чаго забяспечана імпартазамяшчэнне і як будзе прастымуляваны ўнутраны попыт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што продажы на еўрапейскі рынак айчыннай прадукцыі ніколі не былі вялікімі, асабліва ў тых прадпрыемстваў, супраць якіх уведзены санкцыі: БелАЗ, МАЗ і гэтак далей. «Мы закуплялі там некаторыя камплектуючыя. Толькі ў Еўрапейскім саюзе вырабляюць гэтыя камплектуючыя? Не. Яны вырабляюцца і на прасторах былога Савецкага Саюза, у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, іншых краінах. Трэба проста
варушыцца і пераарыентавацца», – лічыць Прэзідэнт.
Што датычыцца асобных еўрапейскіх вытворцаў, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на беларускі рынак, то Прэзідэнт нагадаў пра ўжо існуючы вопыт абмежавання продажаў асобных кампаній у нашай краіне.
«Ураду і Нацыянальнаму банку неабходна ўважліва паглядзець на заходнія кампаніі, якія вядуць свой бізнес у нашай краіне. Тыя з іх, хто адказна ставіцца, разумее нас – калі ласка, будзем з вамі супрацоўнічаць. Але калі нехта нас не разумее і разгарнуў барацьбу супраць беларускай дзяржавы, вы ведаеце, як да іх адносіцца», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь заўсёды адказна ставілася да выканання сваіх абавязацельстваў у галіне ядзернага нераспаўсюджвання, барацьбы з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай, міжнароднай арганізаванай злачыннасцю. «Сёння мы
гэтым займаемся, але роўна настолькі, наколькі гэта неабходна, выгадна нашай краіне і фінансава магчыма», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заявіў, што Беларусь займалася і прадоўжыць займацца асноўнымі выклікамі на граніцы. «Але калі нехта думае, што мы цяпер закрыем граніцу з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Украінай і ператворымся ў адстойнік збеглых з Афганістана, Ірана, Ірака, Лівіі, Сірыі, Туніса, то ён проста памыляецца як мінімум. Мы ніколі не будзем нікога трымаць: яны ж не да нас ідуць. Яны ідуць у прагрэсіўную, цёплую, утульную Еўропу, – заўважыў Кіраўнік дзяржавы. – Еўропа (там не хапае рабочых рук) паклікала гэтых людзей, з аднаго боку. А па-другое, яны ж разбурылі гэтыя краіны».
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў актыўней рэагаваць на дзеянні краін, якія заклікаюць «даціскаць» Беларусь. «МЗС трэба больш актыўна рэагаваць на любыя недружалюбныя праяўленні ў адносінах да Беларусі. Якія меры ў адказ плануюцца ў выпадку далейшага закручвання санкцыйнай спіралі? Давайце падумаем», –
сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт таксама пацікавіўся работай дыпламатаў у міжнародных арганізацыях па процідзеянні санкцыйнаму націску, а таксама ў міжнародных судовых інстанцыях.
«Мы не былі зацікаўлены ў такім развіцці дыпламатычных адносін з дзяржавамі заходняга рэгіёна. І не нам паварочваць гэту гісторыю назад. Але жыццё на гэтым не заканчваецца. На шчасце, сучасны свет значна шырэйшы, чым межы Еўрапейскага саюза, – звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. – У нас не такая вялікая эканоміка, каб пера-
жываць наконт гэтых санкцый. Мы можам прадаць лішкі, якія ў
нас ёсць, у астатняй частцы свету».
Ён звярнуў увагу на наяўнасць значных рэзерваў у гандлі з Расіяй, вялікі патэнцыял у Азіі, перш за ўсё ў Кітаі, В’етнаме, Індыі і Пакістане, а таксама ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, краінах Персідскага заліва і на Блізкім Усходзе.
«Гэта эканомікі, якія дынамічна растуць, плацежаздольныя рынкі, якія складаюць рэальную канкурэнцыю сённяшнім звышдзяржавам і не прад’яўляюць нам прэтэнзій, не вучаць жыць. Трэба актыўней ісці туды, дзе нас чакаюць і гатовы весці паважлівы дыялог», – перакананы беларускі лідар.
Па матэрыялах БЕЛТА.