Прафсаюзы за права працаваць

Беларусь – незалежная, міралюбівая краіна.
Наша дзяржава прайшла складаны шлях і ў прамым сэнсе слова заваявала свае суверэнітэт і свабоду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ніколі і нікому беларускі бок не пагражаў агрэсіяй ці ўмяшаннем у справы  іншых краін. Мы будуем сваю Беларусь, у якой  камфортна жыць прадстаўнікам розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, сацыяльнай прыналежнасці і ўзростаў.

Такая пазіцыя аказалася недаспадобы некаторым дзяржавам, у тым ліку і нашым суседзям, якія пастаянна не спыняюць спробы рознымі шляхамі ўмяшацца  ў справы Беларусі. Праваліліся спробы ў палітыцы, не ўдалося раскалоць грамадства – беларусы выстаялі.Тады замежныя «добразычліўцы» дабраліся да спорту. Хаця заўжды лічылася, што спорт далёкі ад палітыкі. Міжнародныя федэрацыі адмянялі правядзенне ў нашай краіне спартыўных спаборніцтваў. І з гэтым ціскам мы справіліся. Краіну спрабуюць задушыць эканамічнымі санкцыямі. Абмежавальныя меры ЕС распаўсюджваюцца на айчынныя прадпрыемствы, закрануты інтарэсы і шэрага фізічных асоб.
Відавочна і адназначна: замежнае эканамічнае ўмяшанне, у першую чаргу, б’е па работніках прадпрыемстваў. І не толькі тых, што трапілі ў санкцыйныя спісы. Парушаюцца вытворчыя ланцужкі, што можа прывесці і да скарачэння фінансавых паступленняў у бюджэт. Такім чынам людзі могуць застацца без работы, а ўразлівыя катэгорыі
грамадзян, пенсіянеры, інваліды – без гарантаванай дзяржавай дапамогі. Ёсць перспектыва скарачэння важных сацыяльных праграм.
Канешне ж, прафсаюзы ў такой сітуацыі не маюць права маўчаць і займаць пазіцыю старонніх назіральнікаў. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, якая стаіць на варце правоў і законных інтарэсаў чалавека працы, як і ўся прагрэсіўная грамадскасць, выступае супраць эканамічных санкцый. На сайце ФПБ у рубрыцы «Калі маўчаць далей немагчыма» кожны жадаючы можа выказаць сваё меркаванне наконт санкцый.
Суайчыннікі не маўчаць, запісваюць відэазвароты па ўсёй краіне. Актыўна сваю пазіцыю выказваюць і жыхары Ляхавіцкага раёна, у тым ліку і прафсаюзныя лідары. Вось толькі некаторыя думкі ўслых.

Людміла МІКУЛІЧ, старшыня прафкама
ААТ «Жарабковічы»:

– Беларусь дынамічна развіваецца дзякуючы добрасумленнай працы мільёнаў людзей. Стараюцца, шчыруюць і работнікі ААТ «Жарабковічы» – кожны адказна спраўляецца са сваімі прафесійнымі абавязкамі. У нашай гаспадарцы дастойная зарплата, людзі забяспечаны жыллём, шмат робіцца ў плане аховы працы і арганізацыі вольнага часу землякоў. І мы не дапусцім, каб дзеля задавальнення чыіхсьці карыслівых інтарэсаў эканоміка сельгаспрадпрыемства падала.
Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі незаконныя. Чым заслужылі беларусы такія несправядлівыя эканамічныя меры? Мы цэнім мір, права працаваць,  дабрабыт сям’і. І будзем за гэта права змагацца.

Вольга ДЗЁМІНА, менеджар па персанале СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»:
– У завадчан, як і ў пераважнай большасці беларусаў, адносіны да эканамічных санкцый супраць нашай краіны адмоўныя.
Прадукцыя нашага завода запатрабавана на ўнутраным рынку, актыўна рэалізуецца ў замежжа. Яна вядома якасцю, яе чакаюць спажыўцы. Мы зацікаўлены ў разнастайных рынках збыту і разумеем, што эканамічныя санкцыі нанясуць толькі шкоду прадпрыемству і дабрабыту завадчан. Такія меры накіраваны супраць простых лю-
дзей, а не толькі прадпрыемстваў, што трапілі ў так званыя «чорныя» спісы.
Увядзенне чацвёртага пакета санкцый азначае забарону весці бізнес у Еўрасаюзе, але пры гэтым панясуць страты і еўрапейскія кампаніі, якія працавалі з беларускімі прадпрыемствамі. У санкцыях пераможцаў не будзе – прайграюць усе. Дык навошта шкодзіць самім сабе?

Шаноўныя землякі, далучайцеся да прафсаюзнай ініцыятывы і актыўней выказвайце сваю грамадзянскую пазіцыю. Наша сіла – у адзінстве!

Тамара ПРАКАП’ЮК,
старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.