Як жыхары Баранавіцкага раёна прымянілі насілле ў адносінах свайго земляка

Пакатаўся…
21 чэрвеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 3171 Крымінальнага кодэкса (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення) у адносінах жыхара Ляхавіцкага раёна, які 13 чэрвеня ехаў за рулём у нецвярозым стане – паўторна за год. Парушэнне прадугледжвае пазбаўленне волі да двух гадоў, пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам і канфіскацыю аўто.

За хлебам
Два жыхары раёна са склада сельгаспрадпрыемства забралі 759 кілаграмаў азімай пшаніцы на суму больш за   300 рублёў. Выкрадзенае канфіскавана, страты кампенсаваны. Па факце крадзяжу райаддзел РАСК узбудзіў крымінальную справу.

«Перавыхаванне»
Жыхары Баранавіцкага раёна 28 чэрвеня, знаходзячыся ў адной з вёсак Ляхавіцкага раёна, прымянілі насілле ў адносінах свайго земляка: патрабавалі выканання абавязацельстваў па выплаце доўгу. РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 384 Крымінальнага кодэкса (прымус да выканання абавязацельстваў), па якім прадугледжана пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.